Вячаслаў Гажан (, Грыманкаўцы, Брычэнскі раён, Малдаўская ССР) — малдоўскі баксёр, майстар міжнароднага класа, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, чэмпіён Еўропы 2011 года.

Біяграфія Боксам займаецца з 11 гадоў пад кіраўніцтвам трэнера Петру Кадука.

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2002 года ў мінімальнай вазе.

Сярэбраны прызёр Кубка свету 2008 года ў Маскве.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне прынёс зборнай Малдовы адзіны медаль, заваяваўшы бронзу ў вагавай катэгорыі да 54 кілаграм.

Бронза Гажана на пекінскай Алімпіядзе прынесла яму ў 2008 годзе перамогу ў намінацыі «Спартсмен года Малдовы», якая заснавана Асацыяцыяй спартыўнай прэсы Малдавіі«Вячеслав Гожан — спортсмен года в Молдове».

24 чэрвеня 2011 года ў Анкары (Турцыя) Гажан выйграў у фінале чэмпіянату Еўропы ў расіяніна Дзмітрыя Палянскага па ачках 16-14 (4-3, 7-6, 5-5 па раўндах).

Агулам правёў 180 баёў, з іх у 163 здабыў перамогі. 8-разовы чэмпіён Малдовы, пераможац і прызёр многіх міжнародных турніраў.

За заслугі ўзнагароджаны ўрадавай узнагародай Малдовы — ордэнам «Глорыя Муній».

Спасылкі

Профіль на сайце moldova.sports.md

Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года