Украіна дэбютавала на Паралімпійскіх гульнях у 1996 годзе на летніх гульнях у Атланце з 30-цю атлетамі, якія спаборнічалі ў стральбе з лука, лёгкай атлетыцы, паўэрліфцінгу, плаванні і валейболе седзячы. Васіль Лішчынскі выйграў першы паралімпійскі залаты медаль зборнай Украіны ў штурханні, а таксама ўкраінцы атрымалі яшчэ 4 срэбныя і 2 бронзавыя медалі падчас сваіх першых Паралімпійскіх гульняў. Да гэтага ўкраінцы ўдзельнічалі ў складзе дэлагацыі зборнай СССР у 1988 годзе і ў складзе Аб'яднанай каманды ў 1992 годзе. Пасля атрымання незалежнасці ад СССР у 1992 годзе Украіна прапусціла зімовыя Паралімпійскія гульні ў 1994 годзе, але дэбютавала на зімовых гульнях у 1998 годзе ў Нагане. З таго часу зборная Украіны паспяхова ўдзельнічала ва ўсіх розыгрышах Паралімпійскіх гульняў.
Медалі
Летнія Паралімпійскія гульні
Месца 1996 Атланта 1 4 2 7 44 2000 Сідней 3 20 14 37 35 2004 Афіны 24 12 19 55 6 2008 Пекін 24 18 32 74 4 2012 Лондан 32 24 28 84 4 Усяго 84 78 95 257
Зімовыя Паралімпійскія гульні
Месца 1998 Нагана 3 2 4 9 14 2002 Солт-Лэйк-Сіці 0 6 6 12 18 2006 Турын 7 9 9 25 3 2010 Ванкувер 5 8 6 19 5 2014 Сочы 5 9 11 25 4 Усяго 20 34 36 90
Катэгорыя:Спорт ва Украіне