Яўген Канаплянка (; нар. , Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба ЧФР з Клуж-Напокі і нацыянальнай зборнай Украіны.

Кар’ера Пачаў прафесійную кар’еру ў «Дняпры», дзе дэбютаваў у 2007 годзе і правёў 211 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах, забіўшы 45 галоў. Дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі Еўропы 2015 года, пасля чаго ў ліпені 2015 года перайшоў у «Севілью». Пасля аднаго сезона ў Іспаніі далучыўся да нямецкага клуба «Шальке 04», спачатку на правах арэнды, пасля на трывалай аснове.

У верасні 2019 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з данецкім «Шахцёрам»Донецкий «Шахтер» подписал Коноплянку. by.tribuna.com.. У лютым 2022 года перайшоў у польскую «Краковію»Евгений Коноплянка продолжит карьеру в Польше. football.by., гуляў там да канца сезона 2022/23. У ліпені 2023 года папоўніў склад румынскага ЧФР.

Тры разы станавіўся футбалістам года Украіны.

Дасягненні «Севілья»: Пераможца Лігі Еўропы: 2016

«Шахцёр»: Чэмпіён Украіны: 2020

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Украіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Краковія Катэгорыя:Ігракі ФК ЧФР