Ніка Эрык Росберг (; 27 чэрвеня 1985, Вісбадэн, Германія) — пілот аўтагоначнай серыі Формула-1 у складзе каманды Mercedes. Чэмпіён свету 2016 года, віцэ-чэмпіён свету 2014 і 2015 гадоў, а таксама ўладальнік кубка поўл-пазішн 2014.

Ніка — сын чэмпіёна свету года ў гонках Формулы-1 Кеке Росберга.

Біяграфія Сын фінскага чэмпіёна Формулы-1 сезону Кеке Росберга і яго жонкі Сіны, Ніка правёў вялікую частку юнацтва ў Манака разам са сваёй сям’ёй і дагэтуль пражывае ў княстве. Росберг вольна валодае нямецкай, англійскай, італьянскай і французскай; і зусім трохі фінскай, хоць ён і вывучаў гэту мову. У малодшых серыях пілоты ганяюцца пад сцягам краіны, у якой у іх ёсць гоначная ліцэнзія. Напачатку сваёй кар’еры Росберг ганяўся пад фінскім і нямецкім сцягамі. У Формуле-1 (гэтак жа, як і ў астатніх чэмпіянатах ФІА) нацыянальнасць пілота вызначаецца па пашпарцеFIA International Sporting Code paragraph 112. Уладальнік падвойнага грамадзянства Фінляндыі і Германіі. У Формуле-1 Росберг выступаў пад нямецкім сцягам.

Асабістае жыццё З 11 ліпеня 2014 года жанаты на дызайнеры інтэр’ераў Вівіян Сібалд (нар. 1985) з якой сустракаўся 10 гадоў да іх вяселля і быў заручаны са жніўня 2013 года. У іх ёсць дачка: Алая Росберг (нар. 30.08.2015)

Гоначная кар’ера

Перад Формулай-1 1996—2004: Малодшыя Формулы

Росберг пачаў сваю кар’еру з картынга ў 1996, калі яму споўнілася 11 гадоў, перад тым як перайсці ў Нямецкую Формулу-БМВ у 2002, дзе ён выйграў тытул. Яго поспехі дазволілі яму выступіць у камандзе бацькі ў Еўрасерыі Формулы-3. Росберг працягнуў выступаць у 2004 і зарабіў там чацвёртае месца.

2005: GP2 — ART Grand Prix

Скончыўшы курс аэрадынамікі Імперскага каледжа Лондану; Росберг перайшоў у 2005 у каманду ART Grand Prix у новай серыі GP2. Ён стаў першым чэмпіёнам гэтай серыі.

Формула-1

2004

Росберг правёў свае першыя тэсты ў Williams напачатку 2004.http://xserve2.com/ns/ns12402.html -- GrandPrix.com — «The fourth driver at Williams»

2006

У канцы 2005 года, Росберг быў афіцыйна пацверджаны ў якасці асноўнага пілота Williams у сезоне . У Engineering Aptitude Test, які праходзяць усе гоншчыкі Williams, Росберг набраў найвышэйшы бал за ўсю гісторыю каманды.«The Talented Mr. Rosberg» Autosport.com. Retrieved 26 September 2006 У сваёй першай гонцы ў Бахрэйне, Балід Росберга не дазваляў змагацца за подыум,«Williams Admits Humiliating Season» Yahoo.com. Retrieved 26 September 2006 на першым крузе ён сутыкнуўся са сваім партнёрам па камандзе Маркам Уэберам і быў змушаны адправіцца ў боксы для замены пярэдняга антыкрыла. Тым не менш, ён фінішаваў у ачках, сёмым пасля Марка Уэбера, усталяваў найхутчэйшы круг, і стаў самым маладым пілотам Формулы-1 у каго атрымоўвалася гэта зрабіць. Таксама пасля гэтага з’явіліся чуткі пра пераход у McLaren.

Ён кваліфікаваўся трэцім на этапе ў Малайзіі, але яго рухавік Cosworth, які праводзіў другую гонку, падарваўся пасля сямі кругоў. У другі раз ён змог патрапіць у ачкі на Гран-пры Еўропы, у той час як у яго напарніка былі праблемы з гідраўлікай.

Канец сезону 2006 прайшоў не так добра для Росберга; ён сышоў у чатырох з сямі наступных Гран-пры, а калі фінішаваў, то заставаўся за межамі ачковай зоны. Яго найбліжэйшай спробай набраць ачкі стала гран-пры Вялікабрытаніі, дзе ён фінішаваў у секундзе ад заняўшага восьмае месца Жака Вільнёва. Росберг набраў усяго чатыры ачкі, што на тры ачкі менш чым у Уэбера, сезон стаў расчараваннем як для яго, так і для ўсёй каманды Williams.

2007

Williams склала новы кантракт на пастаўку рухавікоў з Toyota на сезон года, таксама ў яго з’явіўся новы напарнік Аляксандр Вурц. Былы напарнік, Марк Уэбер, стаў партнёрам Дэвіда Култхарда у Red Bull Racing. Першапачаткова, абсталяваны рухавікамі Toyota FW29 паказаў свой патэнцыял на перадсезонных тэстах. Тым не менш, Росберг застаўся рэалістам: «у Формуле-1, як правіла, вы не можаце проста так за год перайсці з супрацьлеглага канца стартавай рашоткі» — сказаў ён у інтэрв’ю сайту Formula1.com.

У 2007 Росберг фінішаваў сем разоў у ачках, уключаючы лепшы (чацвёртае месца) на той момант фініш у кар’еры на Гран-пры Бразіліі. Таксама ён фінішаваў сёмым у Аўстраліі, Венгрыі і Турцыі і шостым у Італіі і Бельгіі. На Гран-пры Канады, Росберг кваліфікаваўся сёмым і адыграў дзве пазіцыі на старце:

«Адыграўшы на старце дзве пазіцыі, я разлічваў на добры вынік, але поспех ад мяне адвярнуўся. З-за недахопу паліва мне прыйшлося з’ехаць у боксы як раз у момант першага з’яўлення на трасе машыны бяспекі. Паводле новых правіл, я быў аштрафаваны, і потым мне было вельмі цяжка адыграць страчанае.

Пасля другога піт-стопа я выехаў у самым канцы пелетона. Барацьба з Трулі скончылася разваротам абодвух і я страціў яшчэ масу часу з-за заклінавалай каробкі перадач.»

У яго было ўсяго тры сходы за 2007; праблемы з гідраўлікай пасля 14 кругоў са старту Малайзіі і ўцечкі масла на ЗША за пяць кругоў да фінішу (усё адно быў кваліфікаваны 16-м), дзе ён ішоў шостым. Таксама з-за праблем з электронікай ён сышоў на Гран-пры Японіі.

У першай палове сезону Аляксандр Вурц набраў больш ачкоў, але ў другой частцы Росберг здолеў адыграць адставанне і ў выніку набраў у пяць разоў больш ачкоў, чым у сезоне 2006 года.

2008

Першы фініш на подыуме Росберг атрымаў у барацьбе, прыехаўшы трэцім на Гран-пры Аўстраліі 2008 года. Тым не менш, барацьба ў наступнай частцы сезону была не меней напружанай. Ён атрымаў штраф — страту дзесяці месцаў на стартавай рашотцы Гран-пры Францыі, з-за таго, што на піт-лейне ён урэзаўся ў заднюю частку баліда Льюіса Хэмілтана на Гран-пры Канады.

У верасні ён фінішаваў другім, апасля Фернанда Алонса, на залітым святлом пражэктараў Гран-пры Сінгапура пасля лідзіравання ў Гран-пры ўпершыню ў кар’еры. Гэты вынік быў паказаны нягледзячы на 10-секундны штраф «стоп-энд-гоў» за тое, што ён пакінуў піт-лейн падчас з’яўлення сейфці-кара. Аднак, дзякуючы прадугледжанай правіламі фармальнасці ў 10 кругоў да адбывання штрафу і павольнаму баліду Джанкарла Фізікелы, які быў паміж Росбергам і іншымі балідамі, у выніку ён не страціў шмат часу і вярнуўся пятым, а Роберт Кубіца страціў сваё чацвёртае месца з-за падобнага штрафу.

2009 На Гран-пры Аўстраліі 2009 года Williams была адной з трох каманд з падвойным дыфузарам, Росберг лідзіраваў на ўсіх сесіях вольных заездаў, але ў кваліфікацыі і гонцы яму не атрымалася паказаць адпаведных поспехаў, ён кваліфікаваўся пятым і прыехаў шостым. У Малайзіі, ён ізноў лідзіраваў на вольных заездах і зноў не змог рэалізаваць вынік у баявым рэжыме, прыехаўшы ў спыненай з-за ліўня гонцы восьмым і зарабіўшы толькі палову ачка. У астатніх Гран-пры ён таксама нязменна паказваў лепшы час на практыках, але так і не змог канвертаваць гэта ў высокі вынік на фінішы.

Mercedes-Benz

2010

29 кастрычніка 2009 года Росберг абвясціў пра сыход з каманды Williams у канцы сезону. Ён сказаў наступнае: «Я жадаў бы падзякаваць тым, з кім я працаваў, бо ўсе яны вельмі дапамаглі мне ў маёй кар’еры. Асабліва я ўдзячны Сэру Фрэнку, Адаму Пару, Сэму Майклу і Патрыку Хэду, якія ўсе гэтыя гады мяне сур’ёзна падтрымлівалі. Скажу сумленна, Williams — гэта вялікая каманда. Але я не ўпэўнены ў тым, што яны змогуць выйграваць гонкі». 16 лістапада 2009 года каманда Brawn GP была выкуплена канцэрнам Mercedes для ўдзелу ў сезоне 2010 Формулы-1 і стала звацца Mercedes GP. 23 лістапада 2009 года Росберг быў прадстаўлены ў якасці асноўнага пілота каманды. А роўна праз месяц сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер быў названы напарнікам Росберга.

Пасля двух пятых месцаў у Бахрэйне і Мельбурне Росберг двойчы фінішаваў на подыуме ў Малайзіі і ў Шанхаі. У Барселоне ён фінішаваў без ачкоў, у Манака 8-м, у Стамбуле 5-м, у Манрэалі 6-м, у Валенсіі 10-м, у Сільверстоўне у трэці раз у сезоне падняўся на подыум, у Германіі фінішаваў 8-м, у Венгрыі упершыню ў сезоне сышоў пасля таго, як на піт-стопе яму дрэнна прыкруцілі правае задняе кола, якое адскочыла і закранула аднаго з механікаў Williams. У Спа немец прыехаў да фінішу 6-м, у Монцы і Сінгапуры 5-м, на Судзуцы ён не фінішаваў у ачках, а ў Карэі сышоў пасля аварыі з Маркам Уэберам. У Бразіліі фінішаваў 6-м, у ААЭ — у кроку ад подыума. У выніку Росберг набраў 142 ачка і заняў 7 месца ў чэмпіянаце.

2011 У першай гонцы сезону ён сышоў на 22-м крузе пасля сутыкнення з Рубенсам Барыкела. У Сепанзе фінішаваў 12-м, а ў наступнай гонцы фінішаваў 5-м, набраўшы першыя ачкі ў чэмпіянаце. У Стамбуле і Барселоне заняў 5 і 7 месцы адпаведна, а ў Манака і Манрэалі фінішаваў па-за ачкамі — абодва разы 11-м. Валенсія і Нюрнбург прынеслі яму два сёмых месцы, Сільверстоўн і Спа — два шостых. Ніка рэгулярна трапляў у ачкі, за выключэннем Монцы, дзе на старце быў уцягнуты ў аварыю. У выніку ён набраў 93 ачка і заняў 7 месца ў чэмпіянаце.

2012 Сезон пачаўся няўдала. У Аўстраліі і Малайзіі ён не набраў ачкоў. На Гран-пры Кітая Ніка нечакана заваяваў свой першы ў кар’еры поул. У самой гонцы ён атрымаў сваю першую перамогу. У Бахрэйне і Барселоне ён фінішаваў 5-м і 7-м адпаведна. Другі подыум у яго быў у Монтэ-Карла. Аднак у большай частцы сезону Mercedes нашмат саступаў у хуткасці топ-камандам. У Манрэалі і ў Валенсіі былі два 6-х месцы. У Сільверстоўне і Спа ён прыехаў без ачкоў. У Германіі і Венгрыі было два 10-х месцы. У Монцы было 7 месца, у Сінгапуры 5-е.

Пасля гран-пры Сінгапура стала вядома, што новым напарнікам Росберга па камандзе ў наступным сезоне замест завяршаючага кар’еру Міхаэля Шумахера стане пілот McLaren Льюіс Хэмілтан, а каманда абвясціла пра тое, што ў новым сезоне мае намер пабудаваць новы балід, які будзе канкурэнтаздольным.

2013 Сезон пачаўся дваяк. У Аўстраліі ён стартаваў 6-м, але ў гонцы сышоў з-за праблем з электронікай. Затое ў Малайзіі, стартаваўшы 6-м, ён фінішаваў 4-м. Пад канец гонкі ён доўга вісеў на хвасце ў свайго напарніка, але каманда забараніла Росбергу абганяць Хэмілтана. Наступная гонка не прынесла яму ачкоў. Росберг стартаваў 4-м і сышоў з дыстанцыі з-за паломкі стабілізатара. У Бахрэйне ён заваяваў поўл, але ў гонцы тэмп Мерседэса быў дрэнным, і Ніка фінішаваў толькі 9-м. На гран-пры Іспаніі выйграў кваліфікацыю, але гоначны тэмп Мерседэса зноў быў дрэнным і ў выніку ён фінішаваў 6-м. У Манака ён у трэці раз запар выйграў кваліфікацыю; у гонцы ён здабыў сваю другую перамогу ў кар’еры, лідзіраваўшы пры гэтым усё 78 кругоў (характэрна, што ён здабыў перамогу ў гонцы роўна праз 30 гадоў пасля перамогі ў Манака свайго бацькі, Кеё «Кеке» Росберга). У Канадзе ён стартаваў 4-м і фінішаваў 5-м. У Сільверстоўне кваліфікаваўся 2-м ззаду напарніка. На старце прапусціў Фетэля. Пасля праколу кола ў Хэмілтана Росберг доўга ехаў 2-м, а за 12 кругоў да фінішу выйшаў у лідары з-за адмовы каробкі перадач у Фетэля і здабыў 2-ую перамогу ў сезоне. А вось хатняе гран-пры на Нюрбургрынгу прайшло няўдала. З-за каманднага праліку ён не трапіў у трэці сегмент кваліфікацыі, а ў гонцы фінішаваў толькі 9-м. Яшчэ горш склалася наступная гонка. Росберг кваліфікаваўся 4-м, але на старце пасля кантакту з Феліпэ Масай адкаціўся на 12 месца, а за 6 кругоў да фінішу і зусім сышоў з дыстанцыі з-за адмовы рухавіка. У Бельгіі Росберг фінішаваў 4-м, у Італіі 6-м, у Сінгапуры 4-м, у Карэі стартаваў 4-м, але з-за паломкі пярэдняга крыла фінішаваў 7-м. У Японіі з-за небяспечнага выпуску пасля піт-стопа здзейсніў праезд праз піт-лэйн і фінішаваў 8-м. У Індыі стартаваў і фінішаваў 2-м. У Абу-Дабі стартаваў і фінішаваў 3-м, у ЗША фінішаваў 9-м, у Бразіліі 5-м. Вынік — 171 ачко і 6 месца ў чэмпіянаце.

2014 Новыя правілы на сезон 2014 дазволілі гоншчыкам выбраць свой нязменны нумар, яны будуць выкарыстоўваць яго на працягу ўсёй сваёй кар’еры. Росберг узяў #6, на балідзе пад такім жа нумарам ён стаў чэмпіёнам Формулы-БМВ у 2002 годзе і ў 1982 годзе Кеке Росберг, бацька Ніка, стаў чэмпіёнам у складзе Williams, выступаючы пад нумарам «6».