Аляксандр Новік (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце апынуўся ў структуры мінскага «Дынама», гуляў у Другой лізе за фарм-клуб «Дынама-2». Пасля сезона 2012 «Дынама-2» спыніла існаванне, і Новік перайшоў у «Кобрын». У 2014 годзе папоўніў склад першалігавай «Бярозы-2010», але не правёў за яе ніводнага матча. У сакавіку 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Смаргоні», але не падышоў клубу, і выніку сезон 2015 правёў у камандзе «Колас-Меліяратар-Дружба».

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. 10 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, згуляўшы ў першым тайме матча супраць «Мінска» (0:3) на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У першай палове сезона 2016 быў трывалым іграком асновы брэстчан, аднак 24 чэрвеня ў матчы супраць «Крумкачоў» (1:2) атрымаў траўму. Вярнуўся на поле праз месяц, але страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць пераважна за дубль.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але беспаспяхова. Тады ж стала вядома, што Новік пакіне брэсцкі клуб. У лютым знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», але не падышоў. У сакавіку 2017 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Польшчы «Катвіца» з Калабжэга.

Улетку 2017 года, пакінуўшы «Катвіцу», праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», пазней некаторы час правёў у клайпедскім «Атлантасе». У кастрычніку 2017 года далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Слонім-2017».

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе. Пазней беспаспяхова праходзіў прагляд у «Гарадзеі», а ў сакавіку 2018 года стаў іграком «Смаргоні». У ліпені 2018 года пакінуў смаргонскую каманду і накіраваўся на прагляд у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт. У складзе жодзінскай каманды стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб.

Пасля зыходу з жодзінскай каманды некаторы час праходзіў прагляд у «Слуцку», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў кантракт. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб.

У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», па заканчэнні сезона 2020 пакінуў каманду.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 Д3 Дынама-2 10 0 2012 Д3 Дынама-2 23 1 2013 Д3 Кобрын 8 0 2014 Д2 Бяроза-2010 0 0 2015 Д3 Колас 16 2 2016 Д1 Дынама (Брэст) 13 1 2016/17 (2) Д3 Катвіца 9 1 2017 (2) Д2 Слонім-2017 7 0 2018 (1) Д2 Смаргонь 14 0 2018 (2) дубль Тарпеда-БелАЗ 10 1 2019 Д2 Белшына 13 1 2020 Д2 Нафтан 24 5

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Колас-Дружба Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Катвіца Калабжэг Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан