Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» () — вышэйшая навучальная ўстанова інжынернага профілю, даследчы ўніверсітэт, заснаваны ў Кіеве ў 1898 годзе. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ўніверсітэт Украіны па колькасці студэнтаў з шырокім спектрам спецыяльнасцяў і спецыялізацый для падрыхтоўкі спецыялістаў па тэхнічных і гуманітарных навуках.

Гісторыя Кіеўскі політэхнічны інстытут быў створаны ў 1898 годзе ў складзе чатырох аддзяленняў: механічнага, інжынернага, сельскай гаспадаркі і хімічнага.

Першым дырэктарам КПІ 30 студзеня 1898 года быў прызначаны прафесар Віктар Львовіч Кірпічоў.

Навукова-метадычную дапамогу ў час станаўлення інстытута прадаставілі прадстаўнікі русcкой навукі, такія як Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў, Мікалай Ягоравіч Жукоўскі, Клімент Аркадзьевіч Ціміразеў.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны КПІ эвакуіраваны ў Ташкент, дзе функцыянаваў у складзе Сярэднеазіяцкага індустрыяльнага інстытута.

Пасля таго, як Украіна здабыла незалежнасць, указам прэзідэнта Украіны № 289/95 ад 8 красавіка 1995 года «Аб Кіеўскім політэхнічным інстытуце» яму быў прысвоены статус Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Украіны.

Загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 17 жніўня 2016 года № 992 «Аб прысваенні імя Нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Украіны» Кіеўскі політэхнічны інстытуту было прысвоена імя яго былога студэнта, выбітнага авіяканструктара ХХ стагоддзя Ігара Сікорскага.Гісторыя

Структура інстытута Кіеўскі політэхнічны інстытут мае ў сваім складзе наступныя структурныя адзінкіСпіс структурных адзінак КПІ:

Інстытуты

Інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу — ІПСА Вучэбна-навуковы інстытут тэлекамунікацыйных сістэм — ІТС Вучэбна-навуковы выдавецка-паліграфічны інстытут — ВПІ Вучэбна-навуковы інстытут аэракасмічных тэхналогій Вучэбна-навуковы інстытут атамнай і цеплавой энергетыкі Інстытут энергазберажэння і энергаменеджменту — ІЭЭ Вучэбна-навуковы інстытут матэрыялазнаўства і электразваркі імя Е. А. Патона Інстытут спецыяльнай сувязі і абароны інфармацыі — ІССАІ Механіка-машынабудаўнічы інстытут — ММІ Фізіка-тэхнічны інстытут — ФТІ

Факультэты

Інжынерна-хімічны факультэт — ІХФ Прыборабудаўнічы факультэт — ПФ Радыётэхнічны факультэт — РТФ Факультэт біямедыцынскай інжынерыі — ФБМІ Факультэт біятэхналогіі і біятэхнікі — ФБТ Факультэт электраэнергатэхнікі і аўтаматыкі — ФЭА Факультэт электронікі — ФЭЛ Факультэт інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі — ФІВТ Факультэт лінгвістыкі — ФЛ Факультэт менеджменту і маркетынгу — ФММ Факультэт сацыялогіі і права — ФСП Факультэт прыкладной матэматыкі — ФПМ Фізіка-матэматычны факультэт — ФМФ Хіміка-тэхналагічны факультэт — ХТФ

Навуковыя падраздзялення

Навукова-тэхнічная бібліятэка Дзяржаўны політэхнічны музей Вучоны Савет Навуковы парк «Кіеўская політэхніка» Навукова-тэхнічнага аб’яднанне «КПІ-Тэлекам»

Іншыя структурныя падраздзяленні

Інстытут маніторынгу якасці адукацыі — ІМЯА Вучэбна-метадычны комплекс «Інстытут паслядыпломнай адукацыі» — ВМК «ІПА» Цэнтр міжнароднай адукацыі — ЦМА Кафедра ваеннай падрыхтоўкі — КВП Філіял у горадзе Славутыч Політэхнічны ліцэй Тэхнічны ліцэй

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Аляксандр Кузьміч Галавінскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч Мустафа Наем, украінскі дэпутат, журналіст Ігар Іванавіч Сікорскі, авіяканструктар

Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Кіеўскі політэхнічны інстытут Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Украіны