Меджлі́с крымскатата́рскага наро́да () — прадстаўнічы орган крымскіх татар, падобны да парламента. Паводле статуту, мэтай меджліса з’яўляецца пераадоленне наступстваў генацыду, здзейсненага супраць крымскіх татар савецкай уладай, аднаўленне правоў і нацыянальна-культурнае самавызначэнне.

Як сцвярджае Меджліс, пасля анексіі Крыма Расіяй супраць Меджліса і крымскіх татар здзяйсняюцца рэпрэсіі. Так, самаабвешчаная пракурор Рэспублікі Крым пагражала забараніць Меджліс крымскататарского народа за праўкраінскую палітыку, а пазней забараніла ўезд у Крым Старшыні Мэджліса Рэфату Чубараву.

Меджліс быў заснаваны ў 1991 годзе для прадстаўніцтва інтарэсаў крымскіх татараў перад украінскай і крымскай уладай, а таксама ў міжнародных арганізацыях.

30 чэрвеня 1991 года Меджліс прыняў нацыянальны гімн і сцяг крымскіх татар.

У 2012 годзе Меджліс стаў удзельнікам Платформы еўрапейскай памяці і сумлення — міжнароднага праекта, закліканага даследаваць дзейнасць і злачынствы таталітарных рэжымаў у Еўропе ў 20 стагоддзі і не дапусціць аднаўлення таталітарызму ў Еўропе.

15 лютага 2016 года расійскай пракуратурай Рэспублікі Крым у Вярхоўны Суд Рэспублікі Крым была накіравана заява аб забароне дзейнасці грамадскага аб’яднання «Меджліс крымскататарскага народа» ў сувязі з ажыццяўленнем экстрэмісцкай дзейнасці. 18 красавіка Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі ўключыла ў пералік арганізацый, дзейнасць якіх была прыпыненая ў сувязі з экстрэмісцкай дзейнасцю Грамадскае аб’яднанне «Меджліс крымскататарскага народа»Общественное объединение «Меджлис крымско-татарского народа» включено в перечень общественных объединений и религиозных организаций, деятельность которых приостановлена в связи с осуществлением ими экстремистской деятельности . Такое рашэнне было прынята ў сувязі з рашэннем пракурора Рэспублікі Крым Наталлі Паклонскай ад 12 красавіка аб прыпыненні дзейнасці меджліса да судовага разгляду пытання аб забароне арганізацыіПрокуратура Крыма приостановила деятельность меджлиса крымских татар. Меджліс сцвярджае, што не існуе т.зв. Грамадскага аб’яднання «Меджліс крымскататарскага народа», а ёсць нацыянальны інстытут крымскататарскага народа, які фарміруецца у поўнай адпаведнасці з Дэкларацыяй ААН аб правах карэнных народаўДекларация Организации Объединенных Наций о правах коренных народов. Але, як сцвярджае расійская ўлада, гэта экстрэмісцкая арганізація, якая займаецца антырасійскай дзейнасцю і супрацуе з міжнароднымі нацыялістычнымі і нават тэрарыстычнымі арганізацыямі. 26 красавіка расійскі Вярхоўны Суд Рэспублікі Крым забараніў дзейнасць Меджліса на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і аднёс прадстаўнічы орган крымскататарскага насельніцтва да экстрэмісцкіх грамадскіх арганізацый, на базе пададзеных пракуратурай Рэспублікі Крым фактаў аб супрацоўніцтве некаторых членаў Меджліса з турэцкай ультраправай маладзёжнай арганізацыяй «Шэрыя ваўкі» і панісламісцкай міжнароднай палітычнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр»Суд из-за экстремизма запретил меджлис крымско-татарского народа.

14 красавіка 2016 г. генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ёрн Ягланд рэзка асудзіў прыпыненне дзейнасці МеджлісаГенсек СЕ резко осудил запрет Меджлиса крымско-татарского народа. 22 красавіка Дзяржаўны дэпартамент ЗША заклікаў Расію адмяніць забарону меджліса крымскіх татарГосдеп США призвал Россию отменить запрет меджлиса крымских татар.

19 красавіка 2017 г. Міжнародны суд ААН запатрабаваў ад Расіі зняць абмежаванні з дзейнасці прадстаўнічых арганізацый крымскіх татар, у т.л. МеджлісаСуд ООН обязал Россию обеспечить работу меджлиса крымских татар.

Катэгорыя:Палітыка крымскіх татар Катэгорыя:Палітыка Крыма Катэгорыя:Нацыянальная палітыка Катэгорыя:Еўрамайдан Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй Катэгорыя:Парламент Катэгорыя:Аднапалатныя органы заканадаўчай улады Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі Украіны