Ё́нас Аві́жус (; , Ёнішкіскі раён, Літва — 7 ліпеня 1999, Вільнюс, Літва) — літоўскі пісьменнік. Народны пісьменнік Літвы (1986).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Працаваў журналістам. З 1948 года — прафесійны пісьменнік. Народны пісьменнік Літоўскай ССР (1986). У 1996 годзе быў выбраны членам Сойма, быў членам фракцыі Саюза Айчыны — Кансерватараў.
Творчасць Аўтар кніг нарысаў «Першыя барозны» (1948), зборнікаў апавяданняў і аповесцяў «Спадчына» (1949), «Людзі і падзеі» (1954), «Буткус Мсцівец» (1957), «Чалавек застаецца чалавекам» (1960), раманаў «Шкляная гара» (1961), «Вёска на раздарожжы» (1964), «Час, калі пусцеюць сядзібы»Час, калі пусцеюць сядзібы на knihi.com (1970, Ленінская прэмія 1976), «Колеры хамелеона» (1976), «Дзягімай» (1981). Асноўныя тэмы — жыццё літоўскай вёскі, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, маральна-этычныя праблемы сучаснасці.
Беларускі пераклад
Раман Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» на беларускую мову пераклаў вядомы беларускі паэт і перакладчык Алесь Разанаў (1989).
Літаратура
Спасылкі
Avyžius, Jonas
Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Літоўскай ССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза Айчыны Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР