У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь».
Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы; рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб’ектах.
Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:
— 5 000 і больш— ад 2 000 да 4 999— 1 999 і менш
Чырвоным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх змяншаецца.
Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Брэсцкай вобласці Беларусі было 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, cярод якіх 7 гарадскіх пасёлкаў і 1 рабочы пасёлак, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах5 000 і больш12,50 %27,18 %ад 2 000 да 4 99950,00 %51,69 %1 999 і менш37,50 %21,13 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 года іх колькасць была тая ж самая.
Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Пасёлкі гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацінкайСтатусРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1РэчыцаRečycaрабочы пасёлакСтолінскі−3,39 %2ЦеляханыCieliachanyгарадскі пасёлакІвацэвіцкі−5,07 %3РужаныRužanyгарадскі пасёлакПружанскі−4,12 %4ГарадзішчаHaradziščaгарадскі пасёлакБаранавіцкі−8,79 %5ЛагішынLahišynгарадскі пасёлакПінскі−16,10 %6ШарашоваŠarašovaгарадскі пасёлакПружанскі−6,88 %7АнтопальAntopaĺгарадскі пасёлакДрагічынскі−17,37 %8ДамачаваDamačavaгарадскі пасёлакБрэсцкі−6,36 %
Галерэя
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі