У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь».
Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы; рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.
Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:
— 5 000 і больш— ад 2 000 да 4 999— 999 і менш
Чырвоным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх змяншаецца.
Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Магілёўскай вобласці Беларусі было 9 пасёлкаў гарадскога тыпу, сярод якіх 6 гарадскіх пасёлкаў і 3 рабочыя пасёлкі, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах10 000 і больш11,11 %22,80 %ад 5 000 да 9 99944,44 %60,01 %ад 2 000 да 4 99922,22 %12,73 %ад 1 000 да 1 99911,11 %2,81 %999 і менш11,11 %1,64 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 года заставалася 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 6 гарадскіх пасёлкаў і 2 рабочыя пасёлкі.
18 студзеня 2017 года перайшлі з катэгорыі гарадскіх пасёлкаў да гарадоў раённага падпарадкавання Бялынічы і Круглае.
Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Пасёлкі гарадскога тыпу Магілёўскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацінкайСтатусРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1ГлускHluskгарадскі пасёлакГлускі−3,38 %2ХоцімскChocimskгарадскі пасёлакХоцімскі−11,07 %3КраснаполлеKrasnapollieгарадскі пасёлакКраснапольскі−6,11 %4ДрыбінDrybinгарадскі пасёлакДрыбінскі−9,82 %5ЯлізаваJalizavaрабочы пасёлакАсіповіцкі−7,04 %6ТатаркаTatarkaрабочы пасёлакАсіповіцкі−8,56 %−БялынічыBialyničyгарадскі пасёлак (з 2017 горад)Бялыніцкі−6,11 %−ГлушаHlušaрабочы пасёлак (да 2012)Бабруйскі−КруглаеKruhlajeгарадскі пасёлак (з 2017 горад)Круглянскі+1,17 %
Галерэя
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі