Альгімантас Балта́кіс (; , Лелюнай, Уцянскі павет, Літва — 13 сакавіка 2022, Вільнюс, Літва)Algimantas Baltakis — VLE — літоўскі паэт. Народны паэт Літвы (1986).

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Лялюнай. У 1949 годзе скончыў гімназію ў Каўнасе. У 1954 годзе — Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «літоўская мова і літаратура».

У 1952—1956 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам, затым кіраўніком аддзела, потым адказным сакратаром у часопісе «Тарыбіне мацярыс» (; «Савецкая жанчына»). Затым у 1956—1990 гадах (з перапынкамі) у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Пяргале» (; «Перамога»), у 1964—1967 і ў 1985—1989 гадах — галоўны рэдактар часопіса. З 1955 года член Саюза пісьменнікаў Літвы.

Жыў у Вільнюсе.

Творчасць Аўтар зборнікаў вершаў «Калі дожджык імжыць» (1955), «Чортаў мост» (1957), «Падземныя рэкі» (1965, Дзяржаўная прэмія Літвы 1966), «Хлеб і воблакі» (1973), «Дэдыкацыі» (1975), «Элегіі Страздзішкіса» (1979), «Наш вечар» (1986), «Уздых» (1993). Яго творы вызначаюцца эмацыянальнай адкрытасцю, у іх светаўспрыманне маладога пакалення пасляваеннай Літвы, рэчава-канкрэтная паэтыка гарадскіх будняў.

На літоўскую мову пераклаў кнігу паэзіі Р. Барадуліна «Бусел на даху» (1981), паасобныя вершы М. Танка.

Пераклады На беларускую мову творы Балтакіса перакладаў Р. Барадулін.

Літаратура

Спасылкі

Baltakis, Algimantas

Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Народныя паэты Літоўскай ССР Катэгорыя:Перакладчыкі на літоўскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы