Бесарабска-Букавінскі паход (, ) (28 чэрвеня — 3 ліпеня 1940) — ваенная аперацыя, праведзена Чырвонай арміяй з мэтай прымусовай перадачы Румыніяй Бесарабіі і Паўночнай Букавіны (раней захопленых Румыніяй у УНР) у склад СССР. Савецкі бок планаваў яе як поўнамаштабнае ваеннае ўварванне, але, за некалькі гадзін да пачатку аперацыі, кароль Румыніі Караль II прыняў ультыматыўную ноту савецкага боку і пагадзіўся перадаць Бесарабію і Паўночную Букавіну СССР.
Ваенная аперацыя па акупацыі тэрыторыі савецкімі войскамі доўжылася 6 дзёнПрутский поход 1940 года, у выніку была захопленаIstoric moldovean — Moldova încă în anii 90 a condamnat Pactul Molotov-Ribbentrop nu de una singură, ci împreună cu toate republicile unionale Declaration of Independence of the Republic of Moldova Poziția oficială a Academiei de Ştiinţe: 28 iunie 1940 a fost zi de ocupaţie sovietică тэрыторыя Бесарабіі (44000 км² з насельніцтвам 3,2 млн чал.), Паўночнай Букавіны (6000 км² з насельніцтвам 500 000 чал.) і рэгіён Герца (304 км² з насельніцтвам 25000 чал.).
Правядзенне дадзенай аперацыі савецкімі войскамі было запланавана як следства падпісання тайнага пагаднення паміж урадамі Савецкага Саюза і Трэцяга Рэйху, так званага пакта Молатава — Рыбентропа, яе ажыццяўленне стала магчымым толькі пасля краху Францыі ў вайне з Германіяй, калі зрабілася відавочнай ілюзорнасць англа-французскіх абяцанняў Румыніі па падтрымцы яе тэрытарыяльнай цэласнасціJoseph Rothschild, East Central Europe between the two World Wars University of Washington Press, Seattle, 1977; ISBN 0925953578, p.314.
2 жніўня 1940 на большай частцы захопленых зямель (за выключэннем Букавіны і Паўднёвай Бесарабіі) была створана Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, папярэдніца сучаснай Рэспублікі Малдова.
Катэгорыя:Гісторыя Малдовы Катэгорыя:Бесарабія Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Букавіна