Нацыянальны дзень мовы, ці Лімба ноастрэ (ад — наша мова) — свята, прысвечанае малдаўскай мове (па Канстытуцыі, ці румынскай мове паводле рашэння Канстытуцыйнага суда 2013 годаПостановление Конституционного суда Республики Молдова № 36 от 05.12.2013), які адзначаецца ў Рэспубліцы Малдова штогод 31 жніўня пачынаючы з 1989 года.
Гісторыя 27 жніўня 1989 года пры непасрэдным удзеле Народнага фронту Малдовы ў Кішынёве прайшла масавая дэманстрацыя, сярод патрабаванняў якой было прызнанне за малдаўскай мовай на лацінскай графіцы афіцыйнай мовы рэспублікі.
31 жніўня 1989 года Вярхоўны Савет МССР абвясціў малдаўскую афіцыйнай мовай у «палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах» і прыняў закон пра зварот малдаўскай мовы да лацінскай графікі.
23 чэрвеня 1990 года Парламент Малдовы абвясціў 31 жніўня Нацыянальным днём мовы. Спачатку свята звалася «Дзень нашай румынскай мовы» ( або ).
У 1994 годзе было прынята прысвоіць святу цяперашнюю назву — «Лімба ноастрэ» (), што было адлюстравана ў артыкуле 13 Канстытуцыі Малдовы.
5 снежня 2013 года Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Малдова абвясціў румынскую мову афіцыйнай мовай, спасылаючыся на пераважанне тэксту Дэкларацыі пра Незалежнасць над тэкстам Канстытуцыі. Пры гэтым у Канстытуцыю адпаведныя змены не занесены.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыя Малдовы Катэгорыя:Палітыка Малдовы Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе