Эдуа́рдас Ко́ста Бальсі́с (; 20 снежня 1919, Мікалаеў, Украіна — 3 лістапада 1984, Друскінінкай) — савецкі літоўскі , , , грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980). Лаўрэат пяці Дзяржаўных прэмій Літвы (1958, 1960, 1967, 1969, 1974).

Біяграфія Нарадзіўся ва Украіне, яго маці была паволжскай немкай. Калі Эдуардасу было два гады, сям'я пераехала ў Скуодас (Літва), дзе ён пачаў вучыцца музыцы і гуляць у футбол. У 1928 годзе сям'я пераехала ў Клайпеду, а ў 1939 годзе, пасля анексіі Клайпедскага края Германіяй, — у Крацінгу, затым у Палангу.

У 1937 годзе гуляў за футбольны клуб «KSS Klaipėda», выйграўшы з ім чэмпіянат краіны, а ў 1938 годзе стаў членам зборнай Літвы па футболеVytautas Saulis ir Gediminas Kalinauskas. «Lietuvos futbolas, 1922—1997 m.: istorinė apybraiža» // Vilnius, «Diemedis», 1997. 37 p..

Да 1939 года вучыўся ў Клайпедскай гімназіі, дзе спяваў у тхару і вывучаў мастацтва ігры на альце і тубе, таксама быў вядомы як таленавіты баскетбаліст. У 1940 годзе скончыў ў званні лейтэнанта, пачаўшы падчас навучання пісаць песні і маршы. У 1941—1945 гадах быў настаўнікам у сярэдняй школе ў Крацінзе.

У 1945—1950 гадах вучыўся ў Каўнаскай кансерваторыі па класе кампазіцыі прафесара А. Рачунаса і адначасова выкладаў музыку ў школе. У 1953 годзе скончыў аспірантуру Ленінградскай кансерваторыі (клас прафесара В. Валошынава). З 1953 года — выкладчык Літоўскай кансерваторыі (клас кампазіцыі, тэарэтычных прадметаў), з 1959 года — загадчык кафедры кампазіцыі, з 1969 года — прафесар.

У 1954—1962 гадах — выканаўчы сакратар, у 1962—1971 гадах — старшыня Саюза кампазітараў Літоўскай ССР. У 1962—1974 і з 1979 года — сакратар кіравання Саюза кампазітараў СССР. Член Саюза кінематаграфістаў Літоўскай ССР.

У 1963—1974 Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 6-7-га скліканняў.

Напісаў вялікую колькасць музычных твораў, у тым ліку оперу, балет, музыку да кінастужакAdeodatas Tauragis. Eduardas Balsys. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 1 (A-Grūdas). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985. — 177—178 psl..

Памёр 3 лістапада 1984 года ў г. Друскінінкай (паводле іншых крыніцах — у Вільнюсе). Пахаваны ў Вільнюсе на Антакальніскіх могілках.

Творчасць Асноўныя творы: опера «Падарожжа ў Тыльзіт» (паст. 1980), балет «Эгле, каралева вужоў» (паст. 1960; экранізаваны ў 1965), араторыя «Не чапайце сіні глобус» (1969); кантаты; 2 канцэрты для скрыпкі з аркестрам; канцэрт для скрыпкі сола; «Драматычныя фрэскі» для скрыпкі, фартэпіяна і аркестра; Сімфонія-канцэрт для аргана, духавых і ударных інструментаў; песні, музыка да кінафільмаў і драматычных спектакляў; эстрадная музыка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Выкладчыкі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Літвы Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Кінакампазітары Літвы Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Літвы Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Крацінгі