Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса (, Панявежыскі драматычны тэатр) — тэатр у горадзе Панявежыс (Літва).
Тэатр быў заснаваны ў 1940 годзе на базе Каўнаскай тэатральнай студыі. У 1940—1954 і 1959—1980 гадах кіраўніком тэатра быў рэжысёр Юозас Мільцініс, які стварыў у правінцыйным літоўскім горадзе буйную тэатральную школу. У прыватнасці, Мільцінісам была заснавана студыя, якая рыхтавала акцёраў для Панявежыскага драматычнага тэатра.
У гады свайго росквіту тэатр быў вядомы далёка па-за межамі Літвы: «…Вось ужо шмат гадоў, — пісала ў 1971 годзе Наталля Крымава, — на кожную прэм'еру ў Панявежыс адпраўляюцца аўтобусы тэатральных калегаў з усёй Прыбалтыкі. І не толькі Прыбалтыкі — чуткі дайшлі і да Масквы, стварылася ўжо своеасаблівая легенда пра Панявежыскі тэатр і яго кіраўніка Юозаса Мільцініса». Мільцінісу ўдалося стварыць у сваім тэатры моцны акцёрскі ансамбль: на яго сцэне выступалі, у прыватнасці, Данатас Банёніс, Альгімантас Масюліс, Бронюс Бабкаўскас, Казімерас Віткус.
Пасля смерці Мільцініса на пасадзе кіраўніка яго змяніў Данатас Банёніс, але без свайго стваральніка Панявежыскі тэатр ператварыўся ў звычайны правінцыйны тэатр, і сам Панявежыс, паводле слоў рэжысёра Э. Някрошуса, «перастаў існаваць як культурны цэнтр»Азеева И. В., 2015 Театральная школа Юозаса Мильтиниса: судьба феномена // Ярославский педагогический вестник — 2015 — № 2 — Том I (Культурология).
Спасылкі
Juozo Miltinio dramos teatras Juozo Miltinio dramos teatras
Катэгорыя:Тэатры Літвы Катэгорыя:Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса Катэгорыя:Панявежыс