Ві́таўтас Пя́трас Бло́жэ (; , в. , Радзвілішкіскі раён, Літва — 31 снежня 2016) — літоўскі паэт.

Біяграфія Вучыўся ў Кедайнейскай, затым у Шадуваўскай гімназіях. Быў вымушаны зрабіць перапынак у вучобе пасля высылкі бацькоў у Сібір. Працаваў манцёрам, бухгалтарам. У 1949 годзе здаў экзамены на атэстат сталасці ў Каўнасе. Вучыўся ў Віленскім педагагічным інстытуце (руская філалогія). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве мастацкай літаратуры (пазней «Вага») (1951—1956). У 1966—1981 гадах яго кнігі не друкавалі. З 1975 года жыў у Друскінінкаі.

Творчасць Друкаваўся з 1949 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сем касцоў» (1961), «З маўклівай зямлі» (1966), «Кветкі зямлі» (1971), «Поліфаніі» (1981), «Людзі» (1984), «Накцюрны» (1990) і інш. Галоўная тэматыка — дэфармацыя свету другой паловы XX ст. і драматызм жыцця чалавека. На літоўскую мову пераклаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Глебкі, А. Куляшова, А. Зарыцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў (у кнігах «З беларускай паэзіі», 1952, і «Па Нёману песня плыве», 1958).

Пераклады На беларускую мову творы пераклаў Р. Барадулін (у кнізе «Літоўская савецкая паэзія», т. 2, 1977).

Літаратура Бложа Вітаўтас.

Спасылкі

Bložė, Vytautas Petras

Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты