Альфонсас Беля́ўскас (; , в. , Каўнаскі раён, Літва) — літоўскі пісьменнік. Заслужаны дзеяч культуры Літвы (1965). Народны пісьменнік Літвы (1983). Скончыў у 1951 годзе Вільнюскі ўніверсітэт.

Творчасць Першы эпічны твор — аповесць «Рабочая вуліца» (1956; новы варыянт — раман «Яна любіла Паўліса», 1976). У раманах «Цвітуць пунсовыя ружы» (1959; Дзяржаўная прэмія Літвы 1959), «Мы яшчэ сустрэнемся, Вільма» (1962), «Каўнаскі раман» (1966), «Тады, у дождж» (1977) і інш. — сацыяльна-палітычныя супярэчнасці і духоўнае станаўленне чалавека; «Спакойныя часіны» (1981) — сямейныя калізіі сучасных інтэлігентаў. Аўтар дакументальнага рамана «Вільнюскія пагоркі» (1984) пра падзеі ў Літве 1940. У раманах Беляўскаса спалучаны псіхалагічны аналіз, лірычнасць і публіцыстычнасць.

Літаратура Бяляўскас Альфонсас.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Літоўскай ССР Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі