Чоп звычайны (Zingel zingel) — рыба сямейства акунёвых.

Пашыраны ў р. Дунай і яго прытоках, а таксама ў р. Днестр.

Даўжыня да 40—48 см. Цела верацёнападобна-цыліндрычнае, шаравата-жоўтае, на баках 4 цёмна-бурыя паласы. Грудзі голыя, бруха і часткова галава ўкрыты луской. Покрыўная косць заканчваецца шыпам. Задні край перадпокрыўкі зубчасты. Бакавая лінія працягваецца і на хваставы плаўнік.

Корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай.

Літаратура

Катэгорыя:Акунёвыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе