Юозас Балту́шыс (, сапраўднае імя Альбяртас Юазенас (); , Рыга — , Вільнюс) — літоўскі савецкі пісьменнік і сцэнарыст, публіцыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч; Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР (1954); народны пісьменнік Літоўскай ССР (1969), лаўрэат рэспубліканскіх прэмій.
Біяграфія Нарадзіўся і жыў у Рызе; у час Першай сусветнай вайны разам з бацькамі жыў у Расіі (Масква, Ніжні Ноўгарад, Царыцын). З 1918 года жыў у Літве. Працаваў у вёсцы парабкам. У 1929 годзе перабраўся ў Каўнас, працаваў у тыпаграфіі. У час Другой сусветнай вайны працаваў рэдактарам перадач на літоўскай мове Маскоўскага радыё, пісаў апавяданні і радыёп'есы.
З 1944 года жыў у Вільнюсе. У 1944—1946 гадах быў старшынёй Радыёкамітэта Літоўскай ССР. У 1946—1954 гадах сакратар партыйнай арганізацыі Саюза савецкіх пісьменнікаў Літоўскай ССР і галоўны рэдактар літаратурнага часопіса Пяргале (). У 1947—1975, 1980—1986 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР, у 1959—1967 гадах намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Кандыдат у члены ЦК КПЛ (1958—1961). Старшыня Камітэта абароны міру Літоўскай ССР (1970—1975, 1980—1986). Узнагароджаны савецкімі ордэнамі і медалямі. Быў праціўнікам аднаўлення незалежнасці Літвы.
Творчасць Аўтар кніг апавяданняў і нарысаў «Тыдзень пачынаецца добра» (1940), «Дзяцеліна» (1943), «Пра што ў песні не пяецца» (1959), «Валюсе патрэбны Алексас» (1965), «Па сцяжынах бацькоў і братоў» (1967), «Вялікая луста хлеба» (1974), п'ес «Спяваюць пеўні» (1947), «Раннім ранкам» (1953), раманаў «Прададзеныя гады» (т. 1, 1957; Дзяржаўная прэмія Літвы 1957; т. 2, 1969), «Сказанне пра Юзаса» (1979; Дзяржаўная прэмія Літвы 1980) і інш. Гал. тэматыка яго твораў — гістарычны лёс, жыццё літоўскага сялянства, яго духоўнае багацце. Па творах Балтушыса створаны фільмы «Жывыя героі», «Вянок з дубовых лістоў» (1976).
Літаратура
Беларускія пераклады Праданыя годы : раман-навела / Юозас Балтушыс. Пер. з літоўс. мовы О. Главацкене, А. Астрэйкі — Мінск, 1961.
Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Драматургі Літвы Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Літоўскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР