Ніёле Амбразайці́тэ (; ) — літоўская оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1977).

Біяграфія Нарадзілася 21 лютага 1939 года ў вёсцы Буракай (Польская Рэспубліка) (цяпер — тэрыторыя Кальварыйскага самакіравання Марыямпальскага павета (паводле іншых крыніц — Лаздзееўскага раёна Аліцкага павета Літоўскай РэспублікіАМБРАЗАЙЦІЦЕ ў энцыклапедыі музыкі).

У час Другой сусветнай вайны бацькі Ніёле пераехалі ў Германію, а затым — у Канаду. Выхоўвалася дзедам і бабуляй у вёсцы у Літоўскай ССР. 22 мая 1948 года, да заканчэння пачатковай школы, разам з дзедам, бабуляй і сям’ёй сястры маці выслана ў г. Ігарка Краснаярскага краю РСФСР, дзе жыла да 1956 года. Вярнулася ў Літоўскую ССР у 1956 годзе.

У 1966 годзе скончыла Віленскую кансерваторыю па класе спеву ў . З 1966 года — салістка Літоўскага тэатра оперы і балета ў Вільні. Выбіралася дэпутатам Сейма Літоўскай Рэспублікі некалькіх скліканняў.

Памерла 27 лістапада 2016 года ў Вільні. Пахавана ў Вільні на Антокальскіх могілках.

Творчасць Спявачка высокай вакальнай і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Мірта («Піленай» В. Кловы).

Узнагароды і званні Другая прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Дж. Энеску ў Бухарэсце (1970), Народная артыстка Літоўскай ССР (1975), Народная артыстка СССР (1977), Камандорскі крыж ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса (1996).

Літаратура Амбразайцітэ Ніёле Вінцаўна.

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Мецца-сапрана Катэгорыя:Народныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Постаці Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Літвы Катэгорыя:Члены Сейма Літвы