У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь».
Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы; рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.
Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Мінскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:
— 5 000 і больш— ад 2 000 да 4 999— ад 1 000 да 1 999— 999 і менш
Зялёным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Мінскай вобласці Беларусі было 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, сярод якіх 16 гарадскіх пасёлкаў, 1 курортны пасёлак і 2 рабочыя пасёлкі, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах5 000 і больш21,05 %38,17 %ад 2 000 да 4 99947,37 %50,79 %ад 1 000 да 1 99926,32 %9,51 %999 і менш5,26 %1,53 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 года заставалася 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 16 гарадскіх пасёлкаў, 1 курортны пасёлак і 1 рабочы пасёлак.
Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Мінскай вобласці Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацінкайСтатусРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1МачулішчыMačuliščyгарадскі пасёлакМінскі+14,04 %2СтаробінStarobinгарадскі пасёлакСалігорскі+10,90 %3ПлешчаніцыPlieščanicyгарадскі пасёлакЛагойскі−3,51 %4РадашковічыRadaškovičyгарадскі пасёлакМаладзечанскі+5,24 %5СмілавічыSmilavičyгарадскі пасёлакЧэрвенскі+15,73 %6ІвянецIvianiecгарадскі пасёлакВаложынскі−2,64 %7Чырвоная СлабадаČyrvonaja Slabadaгарадскі пасёлакСалігорскі−9,43 %8СвіслачSvislačгарадскі пасёлакПухавіцкі−0,87 %9ГарадзеяHaradziejaгарадскі пасёлакНясвіжскі−7,86 %10НарачNaračкурортны пасёлакМядзельскі+19,24 %11УрэччаUreččaгарадскі пасёлакЛюбанскі−7,26 %12РудзенскRudzienskгарадскі пасёлакПухавіцкі−3,28 %13ПраўдзінскіPraŭdzinskiрабочы пасёлакПухавіцкі−5,19 %14ХалопенічыChalopieničyгарадскі пасёлакКрупскі−6,49 %15КрывічыKryvičyгарадскі пасёлакМядзельскі−6,09 %16Зялёны БорZialiony Borгарадскі пасёлакСмалявіцкі−1,14 %17БобрBobrгарадскі пасёлакКрупскі−15,21 %18СвірSvirгарадскі пасёлакМядзельскі−13,18 %−НегарэлаеNieharelajeгарадскі пасёлак (да 2010)Дзяржынскі
Галерэя
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі