У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь».
Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы; рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.
Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:
— 5 000 і больш— ад 2 000 да 4 999— ад 1 000 да 1 999— 999 і менш
Зялёным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці Беларусі было 17 пасёлкаў гарадскога тыпу, прытым усе яны адносіліся да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах5 000 і больш41,18 %71,99 %ад 2 000 да 4 99923,53 %15,50 %1 999 і менш35,29 %12,51 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 года заставалася 16 пасёлкаў гарадскога тыпу (усе — гарадскія пасёлкі).
Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацінкайСтатусРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1ЗэльваZeĺvaгарадскі пасёлакЗэльвенскі−8,13 %2КраснасельскіKrasnasieĺskiгарадскі пасёлакВаўкавыскі−2,93 %3КарэлічыKareličyгарадскі пасёлакКарэліцкі−4,90 %4ВоранаваVoranavaгарадскі пасёлакВоранаўскі+1,50 %5Вялікая БераставіцаVialikaja Bierastavicaгарадскі пасёлакБераставіцкі−3,06 %6РосьRośгарадскі пасёлакВаўкавыскі−12,61 %7НаваельняNavajeĺniaгарадскі пасёлакДзятлаўскі−11,94 %8МірMirгарадскі пасёлакКарэліцкі−0,22 %9РадуньRaduńгарадскі пасёлакВоранаўскі−13,99 %10АстрынаAstrynaгарадскі пасёлакШчучынскі−16,13 %11КазлоўшчынаKazloŭščynaгарадскі пасёлакДзятлаўскі−10,34 %12ЮрацішкіJuraciškiгарадскі пасёлакІўеўскі−11,53 %13ЛюбчаLiubčaгарадскі пасёлакНавагрудскі−6,57 %14ЖалудокŽaludokгарадскі пасёлакШчучынскі−22,33 %15СапоцкінSapockinгарадскі пасёлакГродзенскі−20,15 %16ПоразаваPorazavaгарадскі пасёлакСвіслацкі−19,57 %−АстравецAstraviecгарадскі пасёлак (да 2012)Астравецкі+23,75 %
Галерэя
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі