У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь».

Пасёлкі гарадскога тыпу падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы; рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.

Карта размяшчэння пасёлкаў гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу з насельніцтвам:

— 10 000 і больш— ад 5 000 да 9 999— ад 2 000 да 4 999— 1 999 і менш

Зялёным колерам пазначаны пасёлкі гарадскога тыпу, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.

Колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гомельскай вобласці Беларусі было 17 пасёлкаў гарадскога тыпу, сярод якіх 13 гарадскіх пасёлкаў і 4 рабочыя пасёлкі, у тым ліку:

НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах10 000 і больш5,88 %15,53 %ад 5 000 да 9 99923,53 %45,85 %ад 2 000 да 4 99947,06 %31,44 %ад 1 000 да 1 99917,65 %6,48 %499 і менш5,88 %0,71 %Сума100,00 %100,00 %

На 1 студзеня 2017 года заставалася 15 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 14 гарадскіх пасёлкаў і 1 рабочы пасёлак.

Спіс пасёлкаў гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Назвы лацінкай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.

+Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацінкайСтатусРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1ЛельчыцыLieĺčycyгарадскі пасёлакЛельчыцкі+7,42 %2КармаKarmaгарадскі пасёлакКармянскі+1,81 %3ЛоеўLojeŭгарадскі пасёлакЛоеўскі−4,03 %4АкцябрскіAkciabrskiгарадскі пасёлакАкцябрскі−10,47 %5БрагінBrahinгарадскі пасёлакБрагінскі−7,38 %6ЦерахоўкаCierachoŭkaгарадскі пасёлакДобрушскі+67,87 %7КапаткевічыKapatkievičyгарадскі пасёлакПетрыкаўскі−15,67 %8БальшавікBaĺšavikрабочы пасёлакГомельскі+1,67 %9УваравічыUvaravičyгарадскі пасёлакБуда-Кашалёўскі−9,48 %10ЗарэччаZareččaгарадскі пасёлакРэчыцкі−9,03 %11Сасновы БорSasnovy Borгарадскі пасёлакСветлагорскі−16,43 %12ПарычыParyčyгарадскі пасёлакСветлагорскі−13,89 %13КамарынKamarynгарадскі пасёлакБрагінскі−13,36 %14СтрэшынStrešynгарадскі пасёлакЖлобінскі−3,96 %15АзарычыAzaryčyгарадскі пасёлакКалінкавіцкі−14,93 %−БеліцкBielickрабочы пасёлак (да 2011)Рагачоўскі−КасцюкоўкаKasciukoŭkaрабочы пасёлак (да 2016)Чыгуначны (горад Гомель)

Галерэя

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Заўвагі