Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі ( — ) — адукацыйны дзеяч Расійскай імперыі, педагог, кандыдат юрыспрудэнцыі і прававед украінскага паходжання, адзін з заснавальнікаў педагагічнай навукі і народнай школы ў Расійскай імперыі, аўтар прац па тэорыі і гісторыі педагогікі, падручнікаў для навучання і артыкулаў па педагогіцы.

Біяграфія

Працаваў на розных пасадах у Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі, Гатчынскім сіроцкім інстытуце і Смольным інстытуце высакародных дзяўчын. Таксама працаваў рэдактарам і пісаў артыкулы для такіх часопісаў як «Современник», «Библиотека для чтения», «Журнал для воспитания» і «Журнал Министерства народного просвещения».

Навуковая дзейнасць

У педагагічнай сістэме Ушынскага важнае месца займае вучэнне пра мэты выхавання, якія вызначаліся ім як падрыхтоўка чалавека да жыцця і працы, як фарміраванне ў чалавека пачуцця абавязку перад народам і выхаванне ў чалавека патрыятызму. У выхаванні дзяцей ён надаваў значнае месца сям’і і лічыў вельмі неабходным сямейнае выхаванне.

Акрамя таго, ён надаваў вялікае значэнне мове народа, бо, паводле яго слоў, «калі вымерла мова ў вуснах народа, вымер і народ». Педагог сцвярджаў, што кожны народ мае права мець школу на роднай мове, асуджаў царызм за забарону вывучэння ўкраінскага мовы ў школах на ўкраінскіх землях. Вызначыў асноўныя шляхі і сродкі развіваючага навучання, быў змагаром класна-ўрочнай сістэмы навучання, уліку ўзроставых і псіхалагічных асаблівасцяў дзяцей. Ён надаваў велізарнае значэнне працы ў псіхалагічным і фізічным развіцці чалавека, паказваў на кіруючую ролю школы і асобы настаўніка ў выхаванні дзяцей.

Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Асобы на марках