Віктар Пінчук (; ) — украінскі бізнесмен і філантроп. Па стане на студзень 2016 года «Форбс» уключыў яго ў спіс 1250-ці самых багатых людзей у свеце з агульным станам у $1,44 мільярдаў.
Заснавальнік і асноўны ўладальнік EastOne Group LLC, кампаніі па міжнароднаму інвеставанню, праектнаму фінансаванню і фінансавым кансультацыям, якая базуецца ў Лондане, а таксама Interpipe Group, адной з вядучых кампаній Украіны па сталеліцейнай прамысловасці. Уладальнік чатырох тэлевізійных каналаў і папулярнага таблоіда «Факты и комментарии» (). Быў членам Вярхоўнай Рады Украіны на працягу двух тэрмінаў запар з 1998 па 2006 гады. Жанаты з Аленай Пінчук, дачкой экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.
Катэгорыя:Мільярдэры Украіны Катэгорыя:Прадпрымальнікі Украіны Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кіева Катэгорыя:Мецэнаты Украіны