Святлана Георгіеўна Яўсеева () — беларуская і руская , , . Жонка беларускага пісьменніка Артура Вольскага і маці беларускага музыкі Лявона Вольскага.

Біяграфія Нарадзілася 4 верасня 1932 года ў Ташкенце ў сям’і вайскоўца.

Скончыла Ташкенцкі педагагічны інстытут (1956) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1962). У 1962 годзе выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага і пераехала ў Мінск. Маці беларускага музыкі Лявона Вольскага.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі.

Памерла 8 студзеня 2025 года.

Творчасць Першая кніга «Жанчына пад яблыняй» (1962) была сустрэта вельмі добра чытачамі і крытыкай. Зборнікі лірычных вершаў «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988) таксама пацвердзілі талент паэтэсы.

У. Някляеў сказаў пра яе: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Мінск, даволі хутка стала не столькі рускім, колькі беларускім паэтам, які піша на рускай мове».

Перакладала на рускую мову вершы беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, А. Вярцінскага, Н. Тулупавай і іншых.

Літаратура Вярцінскі А. Узыходжанне // Літаратура і мастацтва, 1965, 29 кастрычніка Дмитриев О. Против инерции // Поэзия, 1976, выпуск 17 Яўсеева Святлана Георгіеўна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі Вершы Святланы Яўсеевай на сайте Западная Русь

Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага