Брусельскі дагавор або брусельскі пакт (, ) — ваенны дагавор падпісаны 17 сакавіка 1948 Францыяй, Вялікабрытаніяй і краінамі Бенілюкса.
Брусельскі дагавор ўяўляў сабой працяг і пашырэнне Дзюнкеркскага пакта падпісанага Францыяй і Вялікабрытаніяй у 1947 годзе. На базе гэтага дагавора ў 1954 годзе быў складзены дагавор пра Заходнееўрапейскі саюз. У прэамбуле Брусельскага дагавора пазначана мэта супрацоўніцтва - сумесная рэакцыя на магчымую ў будучыні агрэсію з боку Германіі, хоць у той час яна была дэмілітарызаваная і кантралявалася сіламі кааліцыі. То бок асноўнай мэтай дагавора было стварэнне ваеннай і стратэгічнай кааперацыі ў адказ на магчымую савецкую агрэсію ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе, і знайшло неўзабаве сваё пацверджанне ў лютым 1948 года ў камуністычнай змове ў Чэхаславакіі. У выпадку савецкай агрэсіі па дамове адносна невялікія вайсковыя сілы саюзнікаў павінны былі дзейнічаць сумесна. Гэта супрацоўніцтва, вядома, не магло ўраўнаважыць ваенныя сілы ў Еўропе, аднак было задумана і стала прыступкай да трансатлантычнага супрацоўніцтва з ЗША і годам пазней вылілася ў маштабны дагавор пра стварэнне НАТА. Усе пяць краін, якія падпісалі дамову сталі членамі НАТА.
Катэгорыя:Гісторыя Еўрапейскага саюза