Хя́нрыкас Пра́на Ванца́вічус (; ) — савецкі літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1978).

Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў Коўне (Літоўская Рэспубліка). У 1943 годзе скончыў Ковенскую гімназію «Світанак».

У 1943—1947 гадах — акцёр Ковенскага тэатра юнага гледача, у 1947—1948 гадах — акцёр Каўнаскага драматычнага тэатра. У 1948 годзе скончыў акцёрскую студыю пры тэатры.

Ў 1953 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве. У 1953—1966 гадах — галоўны рэжысёр Ковенскага драматычнага тэатра.

З 1966 года жыў у Вільні. У 1966—1989 гадах — галоўны рэжысёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы. З 1969 года ставіў спектаклі ў іншых тэатрах Літвы, у тым ліку ў Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета.

Вёў педагагічную працу ў Літоўскай кансерваторыі ў Вільні, з 1985 года — дацэнт.

Памёр 12 жніўня 2014 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антакальніскіх могілках.

Творчасць Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю. Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю. Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У. Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (1984), «Дачнікі» М. Горкага (1986).

Крыніцы

Літаратура Ванцэвічус Генрыкас.

Катэгорыя:Выпускнікі ДІТМа Катэгорыя:Постаці Каўнаскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы Катэгорыя:Постаці Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Катэгорыя:Выкладчыкі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Пахаваныя на Антакальніскіх могілках