Свята-Троіцкая царква — стараверскі храм у в. Кірыліна Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя на паўднёвай ускраіне вёскі з дрэва як стараабрадніцкая.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам, пастаўленым на бутавы падмурак і накрытым двухсхільным дахам. У цэнтры дах над франтальным фасадам завершаны двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане, над алтарнай часткай — макаўка. Неашаляваныя брусчатыя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, расчлянёны ў прасценках брусамі-сцяжкамі. Уваход аформлены двухсхільным пакрыццём.

У інтэр’еры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (пачатак XIX стагоддзя).

Літаратура

— С. 151 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Храмы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Кірыліна Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі