Па́вел Пятро́віч Бо́цу (14 чэрвеня 1933, сяло Чэмашыр, Бесарабія — 17 лютага 1987, Малдаўская ССР) — малдаўскі савецкі паэт і пісьменнік.

Біяграфія Павел Боцу нарадзіўся ў сяле Чэмашыр () Бесарабіі (цяпер сяло Прыазэрнэ Кілійскага раёна Адэскай вобласці). У 1956 годзе скончыў Кішынёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Іона Крангэ.

Павел Боцу ўступіў у КПСС у 1961 годзе. З 1965 года — старшыня кіравання Саюза Пісьменнікаў Малдаўскай ССР, з 1967 года — сакратар кіравання Саюза Пісьменнікаў СССР, дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 7 і 11 скліканняў ад Малдаўскай ССРСпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання.

17 лютага 1987 года застрэліўся на аўтатрасе з паляўнічай стрэльбы.

Творчасць Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля бацькоў» (1959), «Мацерыкі» (1967), «Дом у Буджаку» (1973; Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1974), «Клятва» (1981), у якіх — этыка-маральныя праблемы, унутраны свет сучасніка. Выступаў як крытык, публіцыст. Вершы паэта, прысвечаныя Беларусі, у кнізе «Веравызнанне» (1963).

Пераклады На беларускую мову творы Боцу перакладалі М. Аўрамчык, Г. Бураўкін, Х. Жычка, У. Паўлаў, Ю. Свірка (у кнізе «Табе, Беларусь», 1968; «Далягляды», 1976, і інш.).

Літаратура

Чимпой М., На путях обновления, «Дружба народов», 1967, № 12; Нонешвили И., В яростном пламени дней, «Литературная газета», 1968, 7 февр.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бесарабіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кілійскім раёне Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Публіцысты Малдовы Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі МССР Катэгорыя:Выпускнікі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Іона Крангэ Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Застрэліліся ў СССР Катэгорыя:Паэты Малдовы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Малдаўскай ССР