Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Кіявец Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1919 г. на месцы драўлянага храма, пастаўленага ў 1789 г. з дрэва на сродкі памешчыка Пажарскага.' Дзейнічае з 1990 г.

Архітэктура Крыжова-купальны храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольных зрубаў бабінца, малітоўнай залы, апсіды і нізкіх бакавых прыдзелаў. Над бабінцам надбудавана двух'ярусная шатровая званіца (чацвярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам васьмігранны барабан з купалам. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ганкам на слупах.

' НГАБ, ф. 242, воп. 1, спр. 2256, арк. 3 адв.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Валожынскага раёна Катэгорыя:Кіявец (Валожынскі раён) Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі