Э́ра (ад — зыходная лічба) у храналогіі — пачатковы момант сістэмы летазлічэння, а таксама сама сістэма летазлічэння.
Напрыклад, хрысціянская, ці новая, эра (наша эра: лік гадоў ад даты нараджэння Ісуса Хрыста), мусульманская эра (хіджра; ад даты перасялення Мухамеда з Меккі ў Медзіну, паводле мусульманскай традыцыі, у 622), іудзейская эра (ад «стварэння свету» 6.10.3761 да н.э.), старажытнагрэчаская эра «па алімпіядах» (ад 776 да н.э.), рымская эра (ад заснавання Рыма, паводле традыцыі 21.4.753 да н.э.), візантыйская эра (ад «стварэння свету» 1.9.5509 да н.э. або 1.3.5508 да н.э.).
Літаратура Эра // С. 147.
Катэгорыя:Каляндарныя эры Катэгорыя:Храналогія