«Племя» () — украінскі драматычны фільм, зняты Міраславам Слабашпіцкім. У цэнтры сюжэту — жыццё глуханямых падлеткаў у інтэрнаце, іх адносіны паміж сабой і са знешнім светам.

У фільме граюць глухія і непрафесійныя акцёры, усе персанажы карыстаюцца мовай жэстаў, якія перакладзеныя агучкай або субтытрамі. Прэм’ера ў кінатэатрах Украіны адбылася 11 верасня 2014 года. Фільм з’яўляецца першай паўнаметражнай працай у кар’еры рэжысёра.

Карціна атрымала тры прызы, уключаючы Гран-пры ў паралельнай праграме «Тыдзень крытыкі» на Канскім кінафестывалі 2014 года. 14 верасня на 19-м Міланскім міжнародным кінафестывалі стужка была прызнана найлепшай мастацкай лентай 2014 года. Таксама фільм быў адным з прэтэндэнтаў ад Украіны на прэмію Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове. Стваральнікам фільма, Міраславу Слабашпіцкаму і Валянціну Васяновічу, за выдатны ўклад у развіццё ўкраінскага кінамастацтва была прысуджана Дзяржаўная прэмія Украіны імя Аляксандра Даўжэнкі.

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы Украіны Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы пра адукацыю Катэгорыя:Фільмы пра прастытуцыю Катэгорыя:Фільмы пра згвалтаванні Катэгорыя:Фільмы пра сексуальнасць Катэгорыя:Фільмы, дзеянне якіх адбываецца ў школах Катэгорыя:Фільмы пра Украіну Катэгорыя:Фільмы, знятыя ва Украіне Катэгорыя:Незалежныя фільмы Катэгорыя:Моладзевыя фільмы Катэгорыя:Моладзевая культура