Вялікае Княства Літоўскае, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае () — сярэдневяковая дзяржава на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны (да 1569), часткі Расіі, утвораная ў 1253 г. Сталіца — ВільняКаля 1320 г. Гедзімін пачаў будаваць замак, а ў 1323 г. перанёс сюды сталіцу з Наваградка. А.Цітоў Сімвалы незалежнасці // Геральдыка беларускіх местаў Мінск, 1998.

У 1253 г. вялікі князь літоўскі Міндоўг быў каранаваны як каталіцкі кароль Літвы, але хутка адмовіўся ад каталіцтва і працягваў прытрымлівацца язычніцтва. Язычніцтва значнай колькасці насельніцтва дзяржавы (у тым ліку і вялікіх князёў літоўскіх) было падставай пастаянных крыжовых паходаў Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў. Шматэтнічная дзяржава працягвала пашырацца пры ГедзімінеRowell, Lithuania Ascending, стар.289. і пры яго сыне АльгердзеZ. Kiaupa. «Algirdas ir LDK rytų politika.» Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius.. Пераемнік Альгерда Ягайла падпісаў Крэўскую унію ў 1385 г., у выніку чаго ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага адбыліся дзве істотныя змены: каталіцызм стаў пануючай рэлігіяй і быў створаны дынастычны саюз паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам ПольскімN. Davies. Europe: A History. Оксфард, 1996, стар.392..

Праўленне Вітаўта Вялікага адзначаецца як час найбольшага пашырэння тэрыторыі Вялікага Княства і паразы Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, а таксама адзначаецца ростам колькасці прывілеяў шляхты ВКЛ. Пасля смерці Вітаўта адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім значна пагоршылісяJ. Kiaupienė. Gediminaičiai ir Jogailaičiai prie Vytauto palikimo. Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003) Elektroninės leidybos namai: Vilnius.. Магнаты ВКЛ, у тым ліку сям'я Радзівілаў, спрабавалі скасаваць унію з ПольшчайJ. Kiaupienë, «Valdžios krizës pabaiga ir Kazimieras Jogailaitis.» Gimtoji istorija 2: Nuo 7 iki 12 klasės (Lietuvos istorijos vadovėlis). CD. (2003). Elektroninės leidybos namai: Vilnius., аднак няўдалыя войны Вялікага Княства супраць Маскоўскага княства дапамаглі уніі застацца некранутай.

У выніку Люблінскай уніі 1569 года была створана так званая Рэч Паспалітая Абодвух Народаў. У складзе гэтай канфедэрацыі Вялікае Княства Літоўскае захавала сваю палітычную самабытнасць і мела асобныя ўрад, сістэму ўрадаў (пасад), сімволіку, законы, армію і скарбD. Stone. The Polish-Lithuanian state: 1386—1795. University of Washington Press, 2001, стар.63..

У ходзе трох раздзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) большая частка ВКЛ увайшла ў склад Расійскай імперыі, а меншая — у склад Прускага Каралеўства і Аўстрыі. Ад канчатковага знікнення дзяржаву не змагло і выратаваць патрыятычнае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе, накіраванае супраць трох краін-захопнікаў — Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

Да Люблінскай уніі (XIII ст. да 1569)

Утварэнне ВКЛ

Акалічнасці і генезіс дзяржаваўтварэння вялікага княства застаюцца прадметам навуковых і ідэалагічных спрэчак.

Ядром ВКЛ пры яго ўтварэнні ў сярэдзіне XIII ст. былі беларускія землі верхняга і сярэдняга Панямоння і землі па верхнім цячэнні р. Віліі. ВКЛ узнікла ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця.

Утварэнне ВКЛ з цэнтрам у Навагрудку адносіцца да 1240-х гг., калі па запрашэнні мясцовых баяр тут стаў княжыць Міндоўг (сяр. 1230-х — 1263). Амаль няспынная барацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх і ятвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне з Лівоніяй. У 1251 князь быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду, а ў 1253 каранаваўся ў Навагрудку каронай, прысланай ад імя Папы Інакенція IV. У 1254 Міндоўг заключыў мір з галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.

Дзяржава ўтваралася ва ўмовах барацьбы з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнам, Галіцка-Валынскага княствам, (: Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі, Вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ).

Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб'яднання. Вядучую ролю ў ім адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.

Вялікае Княства Літоўскае сфармавалася на аснове этнічнага сімбіёзу тубыльцаў (яцвягаў і літоўцаў) і прышлых славян (у асноўным дрыгавічоў і крывічоў). Непасрэдным імпульсам да пачатку дзяржаваўтварэння стала нарастанне знешняй пагрозы з боку нямецкіх анклаваў ва Усходняй Прыбалтыцы (Інфлянты і Прусы) і мангола-татарскай дзяржавы (Залатой Арды). ВКЛ будавалася ў мешаным біэтнічным балта-славянскім рэгіёне — Літве (Наваградчына, Гарадзеншчына, Віленшчына, заходняя Меншчына) праз саюз галоўных палітычных сілаў рэгіёна — славянскіх панямонскіх гарадоў і мацнейшых балцкіх кунігасаў. Першы зафіксаваны крыніцамі саюз — Наваградка з Міндаўгам каля 1248 г. (пазней працягнуўся як саюз Наваградак — Трайдэн). У дзяржаўным будаўніцтве за ўзоры браліся найперш даўно існуючыя ў рэгіёне гарады-дзяржавы — Гарадзенскае і Наваградскае княствы, у якасці афіцыйнай была прынятая славянская, дакладней старабеларуская мова.

ВКЛ, якое ўзнікла ў кантактнай зоне, не перапыніла і не змяніла характару працэсу балта-славянскіх кантактаў, а наадварот, узмацніла i прыспешыла яго праз прыняцце ўсходнеславянскай мадэлі дзяржаўнага будаўніцтва і старабеларускай мовы ў якасці дзяржаўнай. Адсюль сам генезіс ВКЛ можна разглядаць як праяву ці эпізод працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння. Сведчаннем гарманічнай узаемасувязі названых працэсаў з’яўляецца паспяховае развіццё ВКЛ, якое перарасло тэрытарыяльна не толькі Панямонне, але і ўсю зону балта-славянскага кантакту.

На першым этапе гісторыі ВКЛ гаспадарства выжыла, i хоць тэрытарыяльна не павялічылася, але i не паменшылася. Знешнія ўмовы аказаліся спрыяльнымі для ўзнікнення моцнай дзяржаўнай арганізацыі. Некаторыя суседзі, як Галіцка-Валынскае княства, Інфлянцкі, пазней і Тэўтонскі ордэны стваралі рэальную пагрозу звонку, але паасобку не мелі дастаткова сілы, каб ліквідаваць маладую дзяржаву. Першую смяротна небяспечную кааліцыю галіцка-валынскіх князёў з інфлянцкімі рыцарамі паспяхова разваліў Міндаўг, а наступныя гаспадары да падобнага ўжо не дапускалі.

Пастаянная знешняя пагроза спрыяла фармаванню моцнай цэнтральнай улады ў асобе вялікага князя. Гэтая спецыфіка краіны пачала выяўляцца ўжо на пачатковым этапе яе гісторыі: менавіта вялікія князі, якія мабілізавалі насельніцтва на адпор знешняму ворагу, здабылі надзвычайныя ўладныя прэрагатывы. Другая спецыфічная рыса — талерантная рэлігійная і этнічная палітыка вялікіх князёў літоўскіх, адпаведная даўняй мясцовай традыцыі сужыцця розных рэлігій і этнасаў.

Прынятае з тактычных разлікаў хрышчэнне ў каталіцтва (1251 г.) першым вялікім князем Міндаўгам, потым яго каралеўская інаўгурацыя з санкцыі Папы рымскага (1253 г.) засведчылі ўзмацненне ў краіне ўплыву заходнееўрапейскай цывілізацыі.

Гаспадарства перажыло цяжкі ўнутраны крызіс, распачаты забойствам Міндаўга (1263 г.). Дзяржаву ўратаваў сын Міндаўга Войшалк пры падтрымцы славянскіх гарадоў (найперш Пінска і Наваградка), коштам прызнання васальнай залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў і стварэння дуумвірату (1264—1267 г.) з адным з іх — сваім шваграм — холмскім і белзскім князем Шварнам Данілавічам (быў жанаты з сястрой Войшалка).

Дзяржава захавала адзінства і ўмацавалася ў часы гаспадарання Трайдэна (1270—1282 г.) і ў г. зв. «цёмны перыяд» (1283—1292 г.), пра які з-за недахопу крыніц вядома вельмі няшмат (не ведаем нават імя тагачаснага вялікага князя).

У «цёмным перыядзе» крыюцца пачаткі дынастыі Гедыміна, першым вядомым прадстаўніком якой быў Пукувер, толькі аднойчы памянуты ў крыніцах. Мацаванне асноў дзяржавы давяршыў сын Пукувера Віцень (кіраваў у 1295—1315 г.). Гаспадарства, перададзенае ім у спадчыну брату Гедыміну, аказалася дастаткова моцным, каб, скарыстаўшы спрыяльныя ўмовы, пад умелым кіраўніцтвам актывізавацца на знешняй арэне і распачаць ад 20-х гадоў 14 ст. бурлівы рост у геаграфічнай і палітычнай прасторы ЕўропыКраўцэвіч, А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г. Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 г.) / Навук. рэд. В. Голубеў. — Гародня-Уроцлаў, 2015. (Гарадзенская бібліятэка) ISBN 978-83-7893-121-8 — С. 86.

Пасля смерці вялікага князя Гедзіміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы стаў сын Гедзіміна Альгерд (час княжання 1345—1377). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашырыліся і ўключалі Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, паўднёвага Дняпра. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368—1372 да княства былі далучаны значныя раёны на паўночным усходзе да Мажайска і Каломны.

Апроч таго, у 14 ст. ВКЛ увайшло ў тэрытарыяльныя спрэчкі і ваенныя канфлікты з Польшчай, найперш за Валынь і Галічыну (: Вайна за галіцка-валынскую спадчыну), і Вялікім княствам Маскоўскім за землі Масковіі і Русі (: Маскоўскія паходы Альгерда).

На працягу 14 ст. ВКЛ распаўсюдзіла свае ўладанні на поўдзень і ўсход. Значна аслабіў дзяржаву ўнутраны канфлікт вакол улады (1370—1390-я), калі на карысць Тэўтонскага ордэна была часова страчана Жамойць.

У 1377 на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. 3 гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Альгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна спынілася ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагражала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 у Крэўскім замку быў заключаны саюз (унія), паводле якога Ягайла быў абвешчаны польскім каралём і атрымаў новае імя Уладзіслаў I. Пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай ён павінен быў далучыць да Польшчы Вялікае Княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію ( Крэўская унія). Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гарадзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. 5 жніўня 1392 было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога за Вялікім Княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць (незалежны ўрад, казна, войска), а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт. Пагадненне таксама забараняла палякам набываць ці атрымліваць у спадчыну землі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вітаўт, абапіраючыся на сваіх намеснікаў, імкнуўся да поўнай незалежнасці дзяржавы. 3 гэтай мэтай ён збіраўся стаць каралём. Але ажыццявіць задумы перашкодзіла заўчасная смерць, магчыма, і забойства.

Пасля смерці Вітаўта Згодна з умовамі Востраўскага і Гарадзельскага пагадненняў, пасля смерці Вітаўта велікакняжацкі тытул і землі павінны былі перайсці ў поўнае распараджэнне польскай Кароны. Яшчэ пры жыцці Вітаўта Ягайла лічыў сябе фактычным валадаром Літвы-ВКЛ (так, у замках і гарадах размяшчаліся польскія гарнізоны, або імі кіравалі намеснікі з Польшчы), а палітычная самастойнасць Вітаўта існавала на меру тых саступак яму, выключэнняў, якія рабіў ЯгайлаНа думку А. Лявіцкага..

Але ў тагачасным ВКЛ існавала моцная незадаволенасць гэтымі палітычнымі актамі — феадалы жадалі вяртання сваёй палітычнай самастойнасці, а праваслаўнае насельніцтва як цэлае было незадаволенае актыўнай рэлігійнай дыскрымінацыяй, якая здзяйснялася пасля Крэўскай уніі (Ягайлаў прывілей і інш.).

Росту палітычнай напружанасці моцна паспрыялі як эпізод з няўдалай каранацыяй Вітаўта, так і вялікія ўладалюбства і актыўнасць Свідрыгайлы, які быў братам Ягайлы.