Вяртэп або вярцеп (батлейка; ) — старадаўні перасоўны беларускіЭтнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. і ўкраінскіВіталій Жайворонок. Знаки української етнокультури: Словник-довідник. / Національна Академія Наук України Інститут мовознавства імені О. О. Потебні. — К.: «Довіра», 2006. ISBN 966-507-195-5 (с.:77) лялечны тэатр, дзе ставілі рэлігійныя і свецкія (пераважна жартоўныя і іранічныя) п’есы. Украінскі вяртэпны тэатр — самабытная з’ява ў развіцці тэатральнай культуры краіны.

Украінскі вяртэп вядомы з 17 стагоддзя. Свецкая частка прадстаўлення паклала пачатак украінскай камедыі 19 стагоддзя.

Вяртэпны лялечны тэатр меў форму двухпавярховай драўлянай скрыні. На другім паверсе паказвалі калядную драму; на першым — механічна прывязаную да яе сатырычна-бытавую інтэрмедыю. Першая, калядная, частка вяртэпа, якую называлі «святы», мела больш-менш стабільную кампазіцыю, затое другая змянялася ў залежнасці ад мясцовых умоў, здольнасцяў і дасціпнасці вяртэпніка.

Гл. таксама Кракаўскія шопкі

Крыніцы

Катэгорыя:Калядныя традыцыі Катэгорыя:Лялечны тэатр Катэгорыя:Тэатр Украіны