Эмскі ўказ — сакрэтны загад расійскага імператара Аляксандра II ад 18 (30) мая 1876 года, накіраваны на выцісканне ўкраінскай мовы з культурнай сферы і абмежаванне яе побытавага ўжывання. Указ забараняў украінскую мову ў друку, за выключэннем перадруку старых дакументаў, таксама быў забаронены імпарт украінскіх выданняў, пастаноўка п’ес і лекцыі на ўкраінскай мове. Указ названы ад нямецкага горада Бад-Эмс, дзе ён выданы. Стаў прычынай часовай дэзарганізацыі ўкраінскага руху ў Прыдняпроўі.

Гл. таксама

Забарона беларускага друку Забарона літоўскага друку

Катэгорыя:1876 Катэгорыя:Палітыка Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя ўкраінскай мовы Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Моўная палітыка Катэгорыя:Украінафобія Катэгорыя:Русіфікацыя Катэгорыя:Парушэнні праў чалавека ў Расіі Катэгорыя:Дэкрэты