Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм на могілках у г. Кобрын. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя Пабудавана з дрэва на могілках у 1889 годзе.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад вальмавым дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на барабане і макаўкай над алтарнай часткай. Да фасада дабудавана двух’ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрына Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1889 год у Беларусі