Македонская акадэмія навук і мастацтваў (, скарочана МАНУ) — вядучая навуковая арганізацыя Паўночнай Македоніі, якая была створана 23 лютага 1967 года Блажа Конескі.

Акадэмікі

Члены МАНУ абіраюцца на 3 гады Цэнтральным сходам Акадэміі. З моманту стварэння МАНУ ўлучала 154 члены, з якіх сёння 41 маюць статус сапраўдных членаў (акадэмікаў), а 33 — запрошаных членаў (член-карэспандэнтаў). Найстарэйшы акадэмік ВАБ — Пётр Іліеўскі (1920), а наймалодшы — Каціца Кюлаўкава (1951).

Ганаровыя члены Петрэ Міта Андрэеўскі Колю Чашуле Ёсіп Броз Ціта Эдвард Кардэль Барыс Яўгенавіч ПатонМАНУ — Члены Ратка ЯнеўРатко Јанев (1939-2019). Биографија Македонска академија на науките и уметностите

Аддзяленні

У рамках МАНУ функцыянуюць пяць аддзяленняў: Аддзяленне лінгвістыкі і літаратуразнаўства Аддзяленне грамадскіх навук Аддзяленне матэматычных і тэхнічных навукі Аддзяленне біялагічных і медычных навук Аддзяленне мастацтваў

Навуковыя цэнтры МАНУ ўлучае 5 навуковых цэнтраў: Цэнтр генетычнай інжынерыі і біятэхналогій Цэнтр энергетыкі, інфарматыкі і матэрыялаў Цэнтр арэальнай лінгвістыкі Цэнтр лексікаграфічных даследаванняў Цэнтр стратэгічных даследаванняў

Міжнародная супраца МАНУ — член CEN (Асацыяцыя акадэмій Цэнтральнай і Усходняй Еўропы) і SEEA (Акадэміі Паўднёва-усходняй Еўропы).

Публікацыі МАНУ выдала каля 1690 навуковых прац у розных абласцях навук і мастацтваў.

Спасылкі Афіцыйная старонка МАНУ

Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі