Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на заходняй ускраіне горада, на могілках. Пабудавана ў 1871 г. з сасновага бруса.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Адназрубны храм з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у 3-вальмавае пакрыццё. Цэнтр даху ўвянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да апсіды з паўднёва-ўсходняга боку далучаецца нізкі прыруб рызніцы.

Інтэр'ер Зала з бэлечнай столлю, адкрытыя зрубныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі, падлога цагляная.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Косава (Беларусь) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія