Дэ́ніэл Берлі Ву́лфал (; 15 чэрвеня 1852 — 24 кастрычніка 1918) — другі прэзідэнт ФІФА (1906—1918).
Біяграфія Ураджэнец Англіі.
Да таго, як Вулфала абралі прэзідэнтам ФІФА ён быў членам Футбольнай асацыяцыі Англіі ад Блэкберна, пад яго кантролем быў англійскі футбол і частка французскіх клубаў, якія ўваходзілі ў асацыяцыю.
На пасадзе прэзідэнта ФІФА ён займаўся ўніфікацыяй правіл футбола, прымаў удзел у арганізацыі футбольных турніраў Алімпійскіх гульняў 1908 і 1912 гадоў. Акрамя міжнародных правіл футбола ён таксама распрацаваў асноўныя палажэнні дзейнасці ФІФА, частка з якіх ужываецца да цяперашняга часу ФІФА 100 гадоў. Стагоддзе футбола. П’ер Ланфраншы, Крысціна Айзенберг, Тоні Мэйсан, Альфрэд Валь. — І. ць: М .: ЗАТ Кампанія «Махаон», 2005. — С. 312, — ISBN 5-18-000704-6 . Міжнародныя спаборніцтвы былі падзелены на клубныя і нацыянальныя. Удзел членаў ФІФА ў іншых міжнародных камерцыйных турнірах быў забаронены.
Актыўна займаўся распаўсюджваннем уплыву ФІФА і пашырэннем яго геаграфіі. Да 1909 года ў арганізацыі былі толькі еўрапейскія краіны. Намаганнямі Вулфала да міжнароднай федэрацыі далучыліся ПАР (1909), Чылі (1912), Аргенціна (1912) і ЗША (1913).
Крыніцы
Катэгорыя:Прэзідэнты ФІФА