Іван Фунеў (; 24 ліпеня 1900, с. , Балгарыя — 21 ліпеня 1983, , Балгарыя) — балгарскі скульптар. Народны мастак Балгарыі (1961). Герой Сацыялістычнай Працы (1967). Лаўрэат Прэміі імя Дзімітрова (1950).

Біяграфія З 1920-х гадоў І. Фунеў звязаны з камуністычнай партыяй, у 1944 годзе стаў яе членам.

Скончыў у 1930 годзе Акадэмію мастацтваў у Сафіі. У 1931 годзе арганізаваў «Таварыства новых мастакоў». Праграмай аб'яднання было прасоўванне «палітычна дзейснага мастацтва».

З 1945 года яе прафесар Акадэмію мастацтваў у Сафіі.

Творчасць Творы (у жалезабетоне) пераважна на рабочую тэму: «Рабкоры» (1931), «Машыніст» (1933), «У вагоне трэцяга класа» (1936) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Георгі Каранаваў», «Нікола Хрэлкаў», абодва 1932), у манументальнай скульптуры («Партызаны», 1945). Адзін з аўтараў манумента ў гонар Савецкай Арміі ў Сафіі (1954).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары-манументалісты Катэгорыя:Мастакі-сацрэалісты Балгарыі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзімітраўскай прэміі Катэгорыя:Выпускнікі Балгарскай нацыянальнай мастацкай акадэміі