Аляксей Бабыр (нар. , ) — украінскі і расійскі футбаліст, нападнік крымскага клуба «Рубін» з Ялты.

Клубная кар’ера З 2003 года па 2007 год выступаў у дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны за сімферопальскае вучылішча алімпійскага рэзерву (ВАР). Летам 2007 года трапіў у «Крымцяпліцу» з Маладзёжнага, дзе галоўным трэнерам быў Аляксандр Гайдашоў. 19 жніўня 2007 года дэбютаваў у складзе каманды ў Першай лізе Украіны ў выязным матчы супраць кіеўскай «Абалоні» (3:1), Бабыр выйшаў на 63-й хвіліне замест Андрэя Гайдашова. У лістападзе 2007 года ў складзе каманды выйграў Кубак Крымцяпліцы, а ў лютым 2009 года на гэтым турніры стаў бронзавым прызёрам. Таксама паралельна з гульнёй за «Крымцяпліцу» гуляў за мясцовы «Спартак» у чэмпіянаце Крыма, у 2007 годзе стаў чэмпіёнам Крыма. У 2008 і 2009 годзе ў складзе «Спартака» выйграваў Кубак мэра Сімферопаля. Бабыр таксама правёў за «Спартак» адзін матч у Кубку ўкраінскай лігі ў 2009 годзе. Усяго за «Крымцяпліцу» выступаў на працягу двух з паловай гадоў і згуляў за каманду ў Першай лізе ў 63 матчах і забіў 7 мячоў, у Кубку Украіны правёў 5 матчаў.

У лютым 2010 года пабываў на праглядзе ў кракаўскай «Вісле». У пачатку красавіка 2010 года быў заяўлены за луцкую «Валынь», да гэтага быў на праглядзе ў гэтым клубе. 3 красавіка 2010 года дэбютаваў у складзе «Валыні» ў матчы супраць «Фенікса-Ільічоўца» (4:0), Бабыр пачаў матч у аснове, але на 58-й хвіліне быў заменены на Яўгена Паўлава. У сезоне 2009/10 «Валынь» заняла другое месца ў Першай лізе, саступіўшы толькі «Севастопалю», і выйшла ў Прэм’ер-лігу. У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 7 жніўня 2010 года ў хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (0:1), Бабыр выйшаў у перапынку замест Яўгена Паўлава.

У канцы жніўня 2013 года на правах арэнды перайшоў у «Гаверлу». Дэбютаваў за ужгарадцаў 31 жніўня 2013 года, у матчы супраць палтаўскай «Ворсклы». У канцы красавіка 2014 атрымаў расійскае грамадзянстваАлексей Бабырь: «Я смотрел украинские новости и хотел телевизор разбить». 17 ліпеня 2014 года стаў іграком клуба «Тосна» з расійскай ФНЛ«Тосно» подписал украинца. Правёў за каманду два матчы і ў студзені 2015 года скасаваў кантракт. У 2015 годзе выступаў у чэмпіянаце Крыма за «Скіф» і «Еўпаторыю».

У сакавіку 2016 падпісаў кантракт з беларускім «Гранітам»"Гранит" подписал Бабыря и Голяткина, Алексиян не подошел клубу. У 13 матчах чэмпіянату забіў за «Граніт» 3 галы. У канцы чэрвеня 2016 года разарваў кантракт з «Гранітам»Украинец Бабырь покинул «Гранит» і перайшоў у ніжнякамскі «Нафтахімік», дзе стаў асноўным нападнікам. У чэрвені 2017 года стаў іграком астраханскага «Валгара», адкуль быў адлічаны ў красавіку 2018 года. У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Нафтахімік».

У ліпені 2019 года перайшоў у пермскую «Зорку». У ліпені 2020 года адправіўся ў Крым, стаў іграком «Крымцяпліцы», а ў сакавіку 2021 года перайшоў у «ТСК-Таўрыю». З красавіка да ліпеня 2021 года гуляў за латвійскі «Ноа», а пасля таго як клуб зняўся з чэмпіянату вярнуўся ў Сімферопаль. У першай палове 2022 года выступаў за «Гвардзеец», у жніўні 2022 года далучыўся да ялцінскага «Рубіна».

Міжнародная кар’ера У верасні 2008 года быў выкліканы Юрыем Марозам у склад юніёрскай зборнай Украіны. 8 верасня 2008 года дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць Бельгіі (2:0), выйшаўшы на перапынку і на 79-й хвіліне забіўшы гол з вуглавога. Таксама выклікаўся ў студэнцкую зборную Украіны.

У лістападзе 2010 года быў выкліканы Паўлам Якавенкам у склад моладзевай зборнай Украіны на матч супраць Чэхіі, аднак тады так і не згуляў. У жніўні 2011 года прыняў удзел у турніры памяці Валерыя Лабаноўскага. На турніры ён адыграў у двух гульнях, у паўфінале адыграў у матчы супраць Ізраіля (3:0). У фінале Украіна саступіла Узбекістану (0:0 асноўны час і 7:8 па пенальці), у серыі пасляматчавых пенальці Бабыр адзіны са зборнай не рэалізаваў удар.

Дасягненні Пераможца Першынства ПФЛ: 2019 (зона «Урал-Паволжжа»)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Крымцяпліца Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Скіф Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Еўпаторыя Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтахімік Ніжнякамск Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Перм Катэгорыя:Ігракі ФК ТСК Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Ноа Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Гвардзеец Гвардзейскае Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Ялта