Залаты скарб з Панагю́рыштэ () — набор залатых пасудзін, які складаецца з дзевяці залатых рэчаў агульнай вагой 6164 г. Скарб быў знойдзены 8 снежня 1949 года за 2 км ад горада Панагюрыштэ, у мясцовасці Мерул на полі Георгія Тапалава.

Скарб з Панагюрыштэ — адзін з найбольш вядомых кладаў з фракійскімі артэфактамі, знойдзеных у Балгарыі.

Рэчы са скарба захоўваюцца ў нацыянальным гістарычным музеі ў Сафіі. Фракійскае золата з музея выстаўляецца таксама ў іншых гарадах краіны — у прыватнасці, у Бургасе. У 2014 годзе скарб з Панагюрыштэ выстаўляўся ў ЛуўрыПълним с тракийско злато 4 зали в Лувъра. Прашат над 1600 антики от 17 български музея .

Запісы сведак знаходкі скарба Запіс апавядання братоў Дэйкавых, якія знайшлі скарб у 1949 годзе Апавяданне Марыі Дэйкавай-Цвятанкавай аб адкрыцці залатога скарба ў Панагюрыштэ

Гл. таксама Фракійцы Вылчытранскі скарб

Катэгорыя:Фракійцы Катэгорыя:Скарбы Катэгорыя:Культура Балгарыі