Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета «Астана Опера» — тэатр у Астане, збудаваны ў 2010—2013 гадах. Галоўны акадэмічны музычны тэатр Казахстана, заснаваны па ініцыятыве прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. З’яўляецца асноўнай сцэнічнай пляцоўкай казахстанскага класічнага балета.

Будынак тэатра прызнаны маладым помнікам архітэктуры нацыянальнага значэнняТеатр оперы и балета «Астана Опера».

Будынак Будынак быў завершаны за няпоўных тры гады. Будаванне вялося ў 2010—2013 гадах і абыйшлося ў 320 мільёнаў долараў. Над вонкавым абліччам і інтэр’ерамі тэатра працавала каманда архітэктараў, будаўнікоў і спецыялістаў з 33 краін. Прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў увесь час уносіў у праект свае карэктывы, у тым ліку, ужо на стадыі практычнага ажыццяўлення. Так, па яго прапанове, была павялічана вышыня галоўнага тэатральнага фае. Падлога, сцены, дэкаратыўныя панэлі і вітыя мармуровыя ўсходы гэтага фае аздоблены наборным сіцылійскім мармурам.

Трупа

Трупа была сфармавана шляхам конкурснага адбору. Журы, у якое, сярод іншых, уваходзілі прадстаўнікі такіх найбуйных тэатраў, як «Ла Скала», Вялікі і Марыінскі, займалася падборам аркестрантаў, спевакоў і танцораўАстана Опера. Начало пути с высокого полета.

Першае прадстаўленне было дадзена 21 чэрвеня 2013 года выкананнем оперы Мукана Тулебаева «Біржан і Сара».

Спачатку тэатр функцыянаваў як акцыянернае таварыстваТеатр оперы и балета «Астана Опера» .

Кіраўніцтва У канцы 2014 года Нурсултан Назарбаеў памяняў кіраўніка тэатра з Т. Мухамеджанава на Т. Альпіева. У сакавіку 2015 года на пасаду мастацкага кіраўніка балета была запрошана прыма-балерына Марыінскага тэатра Алтынай Асылмуратава, а на пасаду галоўнага дырыжора — дырыжор Алан Бурыбаеў.

Дырэктар — Талеўбек Альпіеў Мастацкі кіраўнік балета — Алтынай Асылмуратава Галоўны дырыжор — Алан Бурыбаеў Галоўны балетмайстар — Турсынбек Нураліеў Галоўны хормайстар — Ержан Даутаў

Катэгорыя:Акадэмічныя тэатры оперы і балета Катэгорыя:Тэатры Казахстана Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Астаны