Сота, таксама сесота, сесута (саманазва: Sesotho) — мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай Афрыцы, пераважна ў Лесота і ПАР. Родная мова народа басута. Належыць да моўнай групы банту. Агульная колькасць носьбітаў (2016 г.) - каля 5,7 млн.
Гісторыя Мова сота сфарміравалася ў XIX ст. на аснове дыялекта секвена моў тсвана-сота, распаўсюджанага ў дзяржаве Машвешвэ I. Па яго прапанове місіянеры Парыжскай евангелічнай місіі склалі алфавіт на аснове лацінкі і пачалі друкаваць тэксты на прывезенай імі друкавальнай машыне. У 1842 г. імі была выдадзена арфаграфія і слоўнік сота. З 1966 г. сота з'яўляецца дзяржаўнай мовай Лесота.
У 1951 г. у ПАР для стандартызацыі мовы сота быў створаны камітэт мовы сота, які працаваў да 1957 г. З 1960 г. мова сота выкарыстоўваецца на радыё, з 1982 г. — на тэлебачанні. У 1994 г. набыла афіцыйны характар у ПАР.
Дыялекты Мова сота мае лакальныя гутарковыя дыялекты, аднак іх колькасць з'яўляецца спрэчнай, паколькі некаторыя дыялекты адносяць да другіх моў групы тсвана-сота.
У нашы дні існуюць дыялектныя адрозненні ў пісьмовых мовах Лесота і ПАР. Прыклады гэтых адрозненняў:
Сота Лесота Сота ПАР Пераклад E Ee Так E-e Tjhee Не Kea leboha Ke a leboha Дзякуй Lebitso la hau u mang? Lebitso la hao ke mang? Якое ваша імя? U lula kae? O dula kae? Дзе вы жывяце? U lilemo tse kae? O dilemo tse kae? Колькі вам гадоў?
Спасылкі Cultures and Languages - Sesotho Sesotho Online
Катэгорыя:Мовы банту Катэгорыя:Мовы Лесота Катэгорыя:Мовы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі