Э́рвін А́ксер (; 1 студзеня 1917, Вена — 5 жніўня 2012, Варшава) — польскі і .

Біяграфія Скончыў у 1939 годзе Інстытут тэатральнага мастацтва ў Варшаве. З 1949 года прафесар ў Варшаве. Працаваў у тэатрах Львова і Лодзі. У 1949—1981 гадах дырэктар, мастацкі кіраўнік і рэжысёр у Варшаве, у 1955—1957 гадах адначасова ўзначальваў .

Творчасць Найбольшую ўвагу аддаваў пастаноўкам твораў нацыянальнай драматургіі: «Картачны домік» Э. Зегадловіча, «Трывожнае дзяжурства» , «Танга» С. Мрожака, «Кардыян» Ю. Славацкага. З іншых пастановак: «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра, «Тры сястры» А. Чэхава, «Мухі» Ж. П. Сартра, «Кар’ера Артура Уі» Б. Брэхта. Ставіў п’есы ў Дзюсельдорфе, Вене, Цюрыху, Мюнхене, Амстэрдаме, Нью-Ёрку. Аўтар зборнікаў «Лісты са сцэны» (т. 1—2, 1955—1957), «Практыкаванні па памяці» (1984—1992) і інш.

Літаратура

Спасылкі

Erwin Axer // Culture ,

Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР Катэгорыя:Выкладчыкі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва Катэгорыя:Постаці Сучаснага таэтра (Варшава) Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра (Варшава)