Анатоль Леанідавіч Верабей (, в. Вайнілавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 5 красавіка 2026) — беларускі крытык, літаратуразнавец.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1972—1974 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974) — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977—1990).
З 1990 года — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук (1979). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года
Навуковая дзейнасць У друку выступаў з 1976 года як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны Піліпа Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), Уладзіміра Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986), Уладзіміра Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991; кіраўнік выдання збору твораў у 25-тамах, 2012—). Даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР