Леў Маркавіч Літвінаў (сапраўднае імя: Леў Маркавіч Гурэвіч; , Мінск — , Казань) — беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1946) і Татарстана (1953).
Біяграфія У 1926 годзе скончыў яўрэйскую секцыю Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. У 1927—1932 гадах (і ў 1942—1943) Літвінаў з’яўляўся рэжысёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Мастацкі кіраўнік (1932—1937), мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр (1943—1948), рэжысёр (1948—1950) Купалаўскага тэатра. У 1950 годзе пад націскам абвінавачанняў у фармалізме і касмапалітызме пакінуў тэатр. У 1950—1963 гадах — галоўны рэжысёр Казанскага дзяржаўнага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В. І. Качалава.
Пастаноўкі «Бацькаўшына» К. Чорнага (1933) «Салавей» З. Бядулі (1937, разам з Л. Рахленкам) «Паўлінка» Я. Купалы (1944) «Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана (1948) «Гэта было ў Мінску» А. Кучара (1949)
Літаратура
Спасылкі Литвинов, Игорь. Жизнь — это театр. Драматический. К 120-летию Льва Марковича Литвинова Литвинов Лев Маркович (Российская еврейская энциклопедия) Lives in the Yiddish Theatre Таня Арцімовіч «Cпектакль Паўлінка (1944–2021) Льва Літвінава як прастора барацьбы за памяць» Studia Białorutenistyczne 1 (2022)
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР