Джозеф Джон «Джо» Коўл (; нар. , Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2010). Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за «Чэлсі».

Кар’ера

Клубная Джо нарадзіўся ў Лондане 8 лістапада 1981 года. У 1999 годзе, з’яўляючыся юніёрам, заключыў свой першы кантракт з футбольным клубам «Вест Хэм». У сезоне 2002/03 стаў капітанам гэтай каманды. 6 жніўня 2003 года Коўл падпісаў кантракт з «Чэлсі», які выклаў за іграка 6,6 млн фунтаў, пасля таго як ён адхіліў новы кантракт ад «Вест Хэма»Veron signs for Chelsea. BBC Sport.. Яго дэбют за «Чэлсі» прыпаў на 13 жніўня ў пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў над славацкай «Жылінай» (2:0). Коўл скарыстаўся траўмамі Дэм’ена Дафа і Ар’ена Робена, стаўшы асноўным іграком каманды. У сезоне 2004/05 стаў чэмпіёнам Англіі.

Улетку 2010 года Коўл на правах свабоднага агента пакінуў «Чэлсі»Джо Коул покидає «Челсі». FootballTransfer.com.ua. Сам Коўл назваў прычыны, па якіх ён пакінуў клуб, палітычнымі і ніяк не звязанымі ані з футболам, ані з заробкамДж. Коул: покидаю «Челси» по политическим причинам . championat.com. 19 ліпеня 2010 года ігрок перайшоў у «Ліверпул» на правах свабоднага агента. У «Ліверпуле» Коўл атрымаў футболку з нумарам «10». 16 верасня 2010 года Джо забіў свой першы мяч у складзе «чырвоных» у матчы Лігі Еўропы ў браму румынскага «Сцяўа». 1 студзеня 2011 года забіў свой першы гол за «Ліверпул» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Болтана», дзе мерсісайдцы перамаглі 2:1.

31 жніўня 2011 года Коўл падпісаў гадавы кантракт арэнды з французскім «Лілем»Liverpool midfielder Joe Cole joins Lille on loan. BBC Sport.. Пасля чаго правёў сезон у клубе свайго юнацтва — «Вест Хэм». У 2014 годзе далучыўся да складу «Астан Вілы». Восенню 2015 года на правах арэнды адправіўся ў клуб трэцяга дывізіёна «Ковентры Сіці», з якім неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт. 4 мая 2016 года стаў іграком клуба «Тампа Бэй Раўдыс» з другой па значнасці паўночнаамерыканскай лігі NASLДжо Коул официально стал игроком «Тампы». football.by..

У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыДжо Коул завершил карьеру в 37 лет. by.tribuna.com..

Міжнародная Прымаў удзел у гульнях зборнай Англіі падчас чэмпіянату свету 2002 і 2006 і ў Еўра-2004.

Дасягненні «Чэлсі»: Чэмпіён Англіі (3): 2005, 2006, 2010 Уладальнік Кубка Англіі (3): 2007, 2009, 2010 Уладальнік Суперкубка Англіі (3): 2005, 2009 Уладальнік Кубка Лігі Англіі (2): 2005, 2007 Уладальнік звання найлепшага іграка «Чэлсі»: 2004

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тампа Бэй Раўдыс Катэгорыя:Ігракі ФК Ковентры Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Ліль Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі