Ілья Рыгоравіч Эрэнбург (; — ) — савецкі , , з французскай і іспанскай моў. Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій і міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Быў карэспандэнтам шматлікіх савецкіх газет. Яму належыць лозунг «Забі немца!» Адольф Гітлер асабіста аддаў распараджэнне злавіць і павесіць Эрэнбурга. Пасля смерці Сталіна напісаў аповесць «Адліга» (1954), якая дала назву цэлай эпосе ў савецкай гісторыі.
Асноўныя этапы жыцця 14 студзеня 1891 г. нарадзіўся ў Кіеве ў яўрэйскай сям’і, Герша (1852—1921) і Ханы (1857—1918) Эрэнбургаў. Бацька быў інжынерам і купцом другой гільдыі (потым першай гільдыі). У сям’і былі старэйшыя сёстры Маня (1881—1940), Яўгенія (1883—1965) і Ізабэла (1886—1965). 1895 г. — сям’я пераехала ў Маскву, дзе бацька атрымаў месца дырэктара Хамоўніцкага піва-медаваранага завода. 1901—1907 гг. — вучыўся ў 1-ай Маскоўскай гімназіі, але быў выключаны з шостага класа. 1905—1907 гг. — прымаў удзел у працы арганізацыі сацыял-дэмакратаў, але сябрам РСДРП не быў. Быў абраны ў рэдкалегію друкаванага органа сацыял-дэмакратычнага саюза навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Масквы. 1908 г. — арыштаваны, паўгода правёў у турмах. Быў вызвалены да суда, у снежні эміграваў у Францыю, жыў там больш за 8 гадоў, займаўся літаратурнай дзейнасцю і адышоў ад палітычнай дзейнасці. 1917 г. — вярнуўся ў Расію. Прыход да ўлады бальшавікоў не падтрымліваў. 1918 г. — пераехаў у Кіеў. 1919—1920 гг. — у Кактэбелі ў доме М. Валошына. 1920 г. — у Маскве, дзе быў арыштаваны ЧК, але праз трое сутак вызвалены дзякуючы ўмяшальніцтву М. І. Бухарына, які вучыўся разам з ім у гімназіі. 1921 г. — выехаў у Францыю, неўзабаве высланы з яе, некаторы час жыў у Бельгіі, потым прыехаў у Берлін. 1921—1924 гг. — жыў у Берліне, Парыжы, дзе надрукаваў каля двух дзесяткаў кніг. 1932 г. — супрацоўнічаў з газетай «Вечерняя Москва», пастаянны парыжскі карэспандэнт «Известий». 1935 г. — адзін з арганізатараў Парыжскага міжнароднага кангрэса пісьменнікаў. У 1927−1935 гг. шмат ездзіў па Еўропе: Германіі, Турцыі, Грэцыі, Іспаніі, Польшчы, Чэхаславакіі, Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Англіі, Швейцарыі, Румыніі, Югаславіі, Італіі. 1936—1939 гг. — ваенны карэспандэнт «Известий» у Іспаніі ў час грамадзянскай вайны. 1940 г. — вярнуўся ў СССР. 1941—1945 гг. — ваенны карэспандэнт газеты «Красная звезда», пісаў для газет «Правда», «Известия» і інфармацыйных агенцтваў. 1942 г. — абраны членам яўрэйскага антыфашысцкага камітэта і вёў актыўную дзейнасць па зборы матэрыялаў пра Халакост. 1945—1967 гг. — жыў у СССР, займаўся літаратурнай і грамадскай працай. 31 жніўня 1967 г. — памёр у Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках.
Эрэнбург і Беларусь Да 2-й сусветнай вайны некалькі разоў Эрэнбург праязджаў чыгункай праз Беларусь падчас паездак у Еўропу. У гады Вялікай Айчыннай вайны, як журналіст пісаў артыкулы з вызваленай тэрыторыі Беларусі ў газеты і ТАСС.
Разам з пісьменнікам Васілём Гросманам займаўся зборам матэрыялаў пра гібель яўрэяў на акупаванай тэрыторыі БССР і падрыхтоўкай выдання «Чёрная книга о злодейском повсеместном убийстве евреев немецко-фашисткими захватчиками во временно оккупированных районах Советского Союза и в лагерях Польши во время войны 1941—1945 гг.» І. Эрэнбург асабіста падрыхтаваў для гэтай кнігі ўспаміны: «Рассказ инженера Пикман из Мозыря», «Трагедия моей жизни. Письмо красноярмейца Киселёва», «Письмо красноармейца Гофмана из Краснополья Могилёвской обл.», «Письмо белорусских детей» (Село Старые Журавичи, Гомельской области)Чёрная книга о злодейском повсеместном убийстве евреев немецко-фашисткими захватчиками во временно оккупированных районах Советского Союза и в лагерях Польши во время войны 1941—1945 гг. — Киев, 1991. — С. 214, 245, 247, 259.
У пасляваенны час быў у Мінску і сустракаўся з пісьменнікам П. В. БроўкамЭренбург, Илья. Собр.соч.в 9 томах. — Т.9. Люди, годы, жизнь. Книга 5. — М., 1967. — С. 391.
Літаратурная творчасць І. Эрэнбург пачынаў як паэт. Першы верш «Я шёл к тебе» надрукаваў у часопісе «Северные зори» ў 1910 г. У 1910−1916 гг. выдаў зборнікі вершаў: «Стихи», «Я живу», «Одуванчики», «Будни», «Стихи о канунах», перакладаў кнігу французскага паэта Ф. Віёна. Зборнікі вершаў «Стихи» і «Стихи о канунах» адзначыў паэт Валерый Брусаў у рэцэнзіях, якія былі надрукаваны ў газеце «Русские ведомости». Ён пісаў: «Обещает выработаться в хорошего поэта И. Эренбург» і «…Видно, что для И. Эренбурга стихи — не забава и, конечно, не ремесло, но дело жизни…»Эренбург, Илья. Собр. соч. в 9 томах. Т.8. — М.: 1966. С.77, 85. У 1918 годзе апублікаваў зборнік вершаў «Молитва о России». Друкаваў артыкулы супраць бальшавікоў у Маскоўскай перыёдыцы і ў 1919 годзе ў Растоўскай прэсе і ў газеце «Киевская жизнь». У 1922 годзе апублікаваў філасофска-сатырычны раман «Необычайные похождения Хулио Хуренито и его учеников». Гэты твор у 1924—1958 гг. выдаваўся на англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, польскай чэшскай, японскай, бразільскай, балгарскай, галандскай, італьянскай мовах. Як лічаць многія літаратуразнаўцы, гэта яго найлепшы творРубинштейн, Д. «Жизнь и время Ильи Эренбурга». — СПб.: 2002; Сарнов, Б. Случай Эренбурга, М.: 2006. — С. 51. У 1923 годзе апублікаваў раман «Трест Д. Е.» і зборнік апавяданняў «Тринадцать трубок». У 1934 годзе апублікаваў раман «День второй». У 1933 годзе ў выдавецтве «Изогиз» выйшаў яго фотаальбом «Мой Париж». У 1937 годзе апублікаваў раман «Что человеку надо», зборнік апавяданняў «Вне перемирия», зборнік вершаў «Верность». У 1941 годзе апублікаваў раман «Падение Парижа» аб прычынах разгрому Францыі Германіяй у Другой сусветнай вайне. У 1946 годзе выдаў раман «Буря». У 1950 годзе выдаў раман «Девятый вал». У 1954 годзе аповесць «Оттепель», якая дала назву цэлай эпосе савецкай гісторыі. У 1958 годзе выйшлі «Французские тетради» — эсэ пра французскую літаратуру, жывапіс і пераклады Жаашэн дзю Бэле. У 1960—1970 гг. публікуе мемуары «Люди, годы, жизнь».
Ілля Эрэнбург вядомы як аўтар словазлучэння «День Победы», яно з’явілася 12 снежня 1941 года, у пачатку контрнаступлення пад Масквой. Таксама І. Эрэнбургу разам з К. Сіманавым належыць аўтарства закліка «Забі немца!» («Убей немца!»), упершыню ён прагучаў у вершы К. Сіманава «Забі яго!» («Убей его!»).
Прэміі Сталінская прэмія першай ступені (1942) за раман «Падение Парижа» (1941) Сталінская прэмія першай ступені (1948) за раман «Буря» (1947) Міжнародная Сталінская прэмія «За укрепление мира между народами» (1952)
Узнагароды два ордэны Леніна (1944, 1961) ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі (1937) ордэн Ганаровага Легіёна (Францыя) медалі
Грамадская праца Віцэ-прэзідэнт Сусветнага Савета Міру з 1950 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-7 скліканняў Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР 3 склікання
Творы 1910 — Стихи — Париж 1911 — Я живу — СПб.: 1912 — Одуванчики — Париж 1913 — Будни: Стихи — Париж 1914 — Детское — Париж: типография Рираховского 1916 — Повесть о жизни некоей Наденьки и о вещих знамениях, явленных ей — Париж 1916 — Стихи о канунах — М.: типография А. А. Левенсона 1916 — О жилете Семёна Дрозда. Молитва — Париж 1918 — Молитва о России — 2-е изд. «В смертный час»; Киев: 1919 — Огонь — Гомель: «Века и дни» 1919 — В звёздах — Киев; 2-е изд. Берлин: 1922 1920 — Лик войны — София: 1920; Берлин: 1923; М.: 1924; 1928 1921 — Кануны — Берлин: 1921 — Раздумия — Рига; 2-е изд. Пг: 1922 1921 — Неправдоподобные истории — Берлин: 1922 — Зарубежные раздумья — М.: 1922 — О себе — Берлин: 1922 — Портреты русских поэтов. Берлин: ; М.: 1923; М.: 2002 1922 — Опустошающая любовь — Берлин: 1922 — Золотое сердце: Мистерия; Ветер: Трагедия — Берлин: 1922 — Необычайные похождения Хулио Хуренито — Берлин: М.: *1923, 1927; Берлин: 1930 1922 — А всё-таки она вертится — Берлин: 1922 — Шесть повестей о лёгких концах — Берлин: М.: 1925 1922 — Жизнь и гибель Николая Курбова — Берлин: М.: 1923 1923 — Тринадцать трубок — Берлин: М.: 1924; М.-Л.: 1924 1923 — Звериное тепло — Берлин: 1923 — Трест «Д. Е.» История гибели Европы — Берлин: 1924 — Любовь Жанны Ней — М.: М.: 1925; М.: 1927; Рига, 1927; Берлин: 1931 1924 — Трубка — М.: 1925 — Бубновый валет и компания — Л.-М.: 1925 — Рвач — Париж:, Одесса: 1927 1926 — Лето 1925 года — М.: 1926 — Условные страдания завсегдатая кафе — Одесса: 1926 — Три рассказа о трубках — Л.: 1926 — Чёрная переправа — М.: 1926 — Рассказы — М.: 1927 — В Проточном переулке — Париж:, М.: ; Рига: 1927 — Материализация фантастики — М.-Л.: 1927—1929 — Собрание сочинений в 10 томах —(надрукавана 7 тамоў: 1-4 и 6-8) 1928 — Белый уголь или Слёзы Вертера — Л.: 1928 — Бурная жизнь Лазика Ройтшванеца — Париж: 1928 — Рассказы — Л.: 1928 — Трубка коммунара — Нижний Новгород 1928 — Заговор равных — Берлин:, Рига: 1929 — Хроника нашего времени — Берлин: М.-Л.: 1931 1930 — Виза времени — Берлин:, 2-е доп. изд., М.- Л.: 1931; 3-е изд., Л., 1933 1931 — Фабрика снов — Берлин: 1931 — Англия — М.: 1931 — Единый фронт — Берлин: 1931 — Мы и они (разам з О. Савічам) — Франция; Берлин: 1932 — Испания — М.:, 2-е доп. изд. 1935; Берлин: 1933 1933 — День второй — М.: 1933 — Хлеб наш насущный — М.: 1933 — Мой Париж — М.: 1933 — Москва слезам не верит — Париж:, М.: 1934 — Затянувшаяся развязка — М.: 1934 — Гражданская война в Австрии — М.: 1935 — Не переводя дыхания — Архангельск:, М.:5-е изд., 1936 1935 — Хроника наших дней — М.: 1936 — Четыре трубки — М.: 1936 — Границы ночи — М.: 1936 — Книга для взрослых — М.:1992 1937 — Вне перемирия — М.: 1937 — Испания: том 1 «UHP», том 2 "No pasaran! — М.-Л.: 1937 — Что человеку надо — М.: 1938 — Испанский закал — М.: 1941 — Верность: (Испания. Париж): Стихи — М.: 1941 — Пленённый Париж — М.: 1941 — Гангстеры — М.: 1941 — Бешеные волки — М.-Л.: 1941 — Людоеды. Путь к Германии (в 2 книгах) — М.: 1942 — Падение Парижа — М.:, Магадан: 1942 — Ожесточение — М.: 1942 — Огонь по врагу — Ташкент: 1942 — Кавказ — Ереван: 1942 — Ненависть — М.: 1942 — Солнцеворот — М.: 1942 — Заправилы фашистской Германии: Адольф Гитлер — Пенза: 1942 — За жизнь! — М.: 1942 — Василиск — Куйбышев; М.: 1942—1944 — Война (в 3-х томах)— М.: 2004 1943 — Свобода — Поэмы, М.: 1943 — Немец — М.: 1943 — Ленинграду — Л.: 1943 — Падение дуче- М.: 1943 — «Новый порядок» в Курске — М.: 1943 — Стихи о войне — М.: 1946 — Дерево: Стихи: 1938—1945 — М.: 1946 — Дорогами Европы — М.: 1947 — Буря — Магадан:, М.: 1947 — В Америке — М.: 1948 — Лев на площади — М.: 1950 — Девятый вал — М.: 2-е изд. 1953 1952—1954 — Собрание сочинений в 5 томах — М.: 1952 — За мир! — М.: 1954 — Оттепель — в 1956 переиздана в двух частях М.: " 1956 — Совесть народов — М.: 1958 — Французские тетради — М.: 1959 — Стихи 1938—1958 — М.: 1960 — Индия, Греция, Япония — М.: «Советский писатель»; 2-е изд. М.: 1960 — Перечитывая Чехова — М.: 1961—1967 — Люди, годы, жизнь — (книги 1-6); 3-е изд., 1990; 5-е изд. «Текст», 2005; 6-е изд. 2013; 7-е изд. 1962—1967 — Собрание сочинений в 9 томах — М.: 1969 — Тень деревьев — М.: 1974 — Летопись мужества. Статьи военных лет — М.: 1977 — Стихотворения -Л.: 1986 — Испанские репортажи 1931—1939 — М.: 1990—2000 — Собрание сочинений в 8 томах — М.: 1996 — В смертный час. Статьи 1918—1919 — СПб.: 2000 — Стихотворения и поэмы — СПб.: 2004 — Дай оглянуться. Письма 1908—1930 — М.: 2004 — На цоколе истории. Письма 1931—1967 — М.: 2006 — Я слышу всё. Почта 1916—1967 — М.: 2008 — Запомни и живи…Стихи, переводы, статьи — М.: 2014 — Лик войны. Воспоминания 1919, 1922—1924 и статьи 1915—1917, СПб.:
Літаратура Попов В., Фрезинский Б. Я., Илья Эренбург: Хроника жизни и творчества (в документах, письмах, высказываниях и сообщениях прессы, свидетельствах современников, Санкт-Петербург.: 1993. Рабинович, Я. И. Илья Эренбург: портрет на фоне времени. М.:2011. ISBN 592-6-50510-0 Рубашкин А. Илья Эренбург. Путь писателя, Л.:1990. Сарнов, Бенедикт. Случай Эренбурга. М.: 2004.